Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Бацькам на заметку:
* Хатні рацыён павінен дапаўняць, а не замяняць рацыён дзіцячага саду. Знаёмцеся з меню, яго штодня вывешваюць у ДОУ;
*Сняданак да дзіцячага саду лепш выключыць, інакш дзіця будзе дрэнна снедаць у групе;
* Увечары дома важна даць дзіцяці менавіта тыя прадукты і стравы, якія ён не атрымаў днём;
* У выхадныя і святочныя дні лепш прытрымлівацца меню дзіцячай ежы.
Аб правілах гігіены харчавання:
Навучыце вашага дзіцяці:
*Выконваць правілы асабістай гігіены;
* Адрозніваць свежыя і нясвежыя прадукты;
* Асцярожна звяртацца з незнаёмымі прадуктамі.
*Штодня чысціць зубы раніцай і ўвечары не менш двух хвілін. Чысціць зубы трэба пачынаць з таго моманту, як прарэзаўся першы зуб.

27 октября 2018 в 20:17 | Региневич А. П. | нет комментариев

Бацькам рэкамендуецца:
- знаёміць дзяцей з знешнім выглядам органаў пачуццяў і іх гігіенай
- фарміраваць першапачатковыя ўяўленни пра сябе
(вочкі - глядзець, вушкі-чуць, носік-нюхаць, язычок-спрабаваць (вызначаць) на смак
- фарміраваць уменні асабістай гігіены ў дзіцяці:
есці толькі мытую садавіну і гародніну;
не есці ежы, якая звалілася на падлогу;
рабіць ранішнюю гімнастыку;
мыць рукі перад ядой;
утрымліваць цела ў чысціні;
стрыгчы пазногці;
мыць ногі перад сном;
карыстацца насоўкаю і інш.

21 октября 2018 в 19:29 | Региневич А. П. | нет комментариев

Шчыра дзякуем бацькам: Лішік Соні, Трубіла Сашы, Лішыка Уладзіка за цудоўныя букеты!

14 октября 2018 в 21:29 | Региневич А. П. | нет комментариев

Паважаныя бацькі, паўтарыце разам з дзецьмі!
 Уважліва разгледзьце і назавіце розны абутак.
 Разам з дзіцём адкажыце на пытанне: Які бывае абутак?(па прыналежнасці - мужчынскі, жаночы, дзіцячы абутак;)
 Па сезонах - зімовы, летні абутак;
Практыкаванні на развіццё маўлення:
1. Назаві ласкава.
боты - ..., чаравікі - ..., туфлі - ..., сандалі - …, і г.д.
чырвоныя туфлі - чырвоненькія туфлікі,цёплыя чаравікі - .... прыгожыя сандалі - .... ,чорныя боты - .... ,новыя красоўкі - .... шэрыя валёнкі - ...
2. З чаго?
боты з гумы - ..., чаравікі з скуры - ..., і да т.п.
3. Падабраць як мага больш прадметаў абутку да займенніка:
мае - боты, ....

14 октября 2018 в 21:05 | Региневич А. П. | нет комментариев

Тэма тыдня: «Адзенне»
(08.10-12.10)

Бацькам рэкамендуецца:
1. Уважліва разгледзець разам з дзецьмі і назваць розную вопратку, галаўныя ўборы.
2. Разгледзець і назваць дэталі (каўнер, рукавы, кішэні, гузікі, пояс, абшэвак; поля, адварот, брыль).
3. Якое бывае адзенне?
Па прыналежнасці - мужчынскае, жаночае, дзіцячае.
Па сезонах - зімовае, летняе, дэмісезоннае.
Па прызначэнні - хатняе, спартыўнае, форменнае або спецыяльнае.
4. Прывесці прыклады ўсіх тыпаў адзення.
5. Разгледзець і назваць розныя зашпількі на вопратцы (гузікі, маланка, ліпучкі, кнопкі).
6. Паказаць дзіцяці - як правільна даглядаць за адзеннем, галаўнымі ўборамі, (мыць, прасаваць, акуратна згортваць, вешаць на плечыкі).
Практыкаванні на развіццё маўлення:
1. Назаві ласкава.
Кашуля - кашулечка, сукенка - сукеначка, спадніца - ..., штаны - ..., куртка - ..., шапка - ..., кепка - ..., бярэт - ..., хустка - ...,
2. З чаго?
Блузка з шоўку - шаўковая, сарафан з паркалю - паркалёвы, швэдар з воўны - ..., сукенка з аксаміту - ..., футболка з трыкатажу - ..., футра з меха - ..., капялюш з фетру - ...,
3. Падабраць як мага больш прадметаў адзення, галаўных убораў да займеннік:
мая - шапка, куртка, ...

7 октября 2018 в 20:32 | Региневич А. П. | нет комментариев