Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

.
Рэкамендацыи бацькам:

Хадзіць па тратуары трэба з правага боку.
Перад тым, як перайсці дарогу, трэба пераканацца, што машын няма, паглядзеўшы налева і направа, пасля гэтага можна рухацца, папярэдне зноў паглядзеўшы ў абодва бакі.

Дарогу трэба пераходзіць толькі крокам.

Трэба падпарадкоўвацца сігналах святлафора.

У транспарце паводзіць сябе трэба спакойна, размаўляць ціхім голасам, трымацца за руку дарослага, альбо поручань, каб не ўпасці.

Высоўваць рукі з акна аўтобуса ці тралейбуса нельга.

Уваходзіць і выходзіць з транспарту можна толькі тады, калі ён стаіць.

Гуляць можна толькі ў двары.

Назірайце разам з дзіцем за сітуацыямі на дарозе, у двары, за пешаходамі, абмяркоўвайце ўбачанае з дзіцем. Прачытайце дзіцяці падыходзчы павучальны мастацкі твор, а потым прапануеце пагутарыць аб прачытаным, можна намаляваць адпаведную карцінку.

Бацькам рэкамендуем:
Арганізаваць шпацыр да вадаёма, звяртаючы ўвагу дзіцяці на ўласцівасці вады, розны стан ..
арганізаваць наведванне басейна: вучыць дзіця плаваць,
фарміраваць навыкі бяспечных паводзін на вадзе;
паназіраць за сонечнымі блікамі на лужыцах;
звярніце ўвагу дзіцяці на адзенне дарослых і дзяцей у
адпаведнасці з ўмовамі надвор'я (у дождж);
пагуляць у развіваючыя гульні, накіраваныя на знаёмства дзяцей з
зменамі ў прыродзе: "Знайдзі памылку" «» Згрупуй...«, " Знайдзі адрозненні... " і інш.;
праслухаць аўдыёзапісы
тэматычных дзіцячых песень, напрыклад "гукі прыроды"
(тэмы:ручаёк, хвалі, дожджык), «Лясны ручай» муз. А. Арэнскага;
паглядзець і абмеркаваць м / ф: «Грыбны дожджык», « Сунічны дожджык«.
Прыцягнуць дзяцей да малявання па ўражаннях прачытаных твораў.

Бацькам рэкамендуем:
Паказаць дзецям свой кветнік
Вучыць распазнаваць і называць кветкі, якія там растуць.
Пагуляйце ў гульні:
“Скажы ласкава”(кветка-кветачка, астра-астрачка і г. д.)
“Выберы прылады для працы ў кветніку”(савок, цяпка, лапата і інш.)
Маленькі слоўнік кветак:
Браткі – анютины глазки
Бэз – сирень
Вяргіня – георгин
Дзьмухавец – одуванчик
Званочак – колокольчик
Канюшына – клевер
Пралеска – подснежник
Стакротка – маргаритка
Вывучыце верш “Рамонак”
На танюткай ножцы гнуткай
На лужку, ля ручая,
У каўнерыку бялюткім
Гэту кветку ўбачыў я.
Ясным вокам, жоўтым гэткім,
Паглядзела на мяне...
Я сарваць памкнуўся кветку,
А пчала сказала: — Не!