Новости
У што пагуляць з дзіцем?
1. Гульні-драматызацыі. Яны ідэальна падыходзяць для
удасканалення камунікатыўных уменняў у дзяцей.
Ўладкоўвайце дома тэатралізаваныя паказы і
хатнія міні-спектаклі. Падобныя заняткі
разнявольваюць-спачатку малы будзе маўклівым
гледачом, а затым стане дзеючым "акцёрам".
2. Ролевыя гульні. Нездарма педагогі лічаць уменне
прымаць сюжэт і дзейнічаць па ролях важным
дасягненнем дашкольнага ўзросту.
Хай дзіця пагуляе ў «Дочкі-маці»,
"схадзіць" да лекара « "наведае" супермаркет.
3. Гульні па правілах. Гэтыя практыкаванні вучаць дзяцей
ўзаемадзейнічаць адзін з адным, выконваючы
разнастайныя ўмовы: чарговасць ходу, вынік,
гульнявыя правілы
4. Пластычныя Эцюды. Сарамлівыя і замкнёныя дзеці
часта скаваныя ў рухах і з цяжкасцю выказваюць свае
эмоцыі.
Паспрабуйце адлюстраваць жабу, медзведзяня і інш.
Памятайце: большасць няшчасных выпадкаў можна перадухіліць! Для гэтага Вам прыйдзецца набыць "звычку да бяспекі". Вось некалькі парадаў:
Ніколі не пакідайце чапялы на патэльні, калі не карыстаецеся ёю; калі ж чапала нездымальная, заўсёды адварочвайце тронкі (дзяржальна) патэльні ўбок ад памяшкання, да сценкі, каб дзіця не магло дацягнуцца і выліць на сябе, напрыклад, гарачы алей.
Заўсёды абкарочвайце драты электрычнага імбрыка – таксама, каб дзіця не дацягнулася да яго.
Заўсёды сачыце за тым, каб рондалі (каструлі) з гарачым змесцівам не стаялі на краі стала, на падваконні.
Заўсёды надзейна запакоўвайце лекі і ўсё, што можа аказацца атрутным для дзіцяці.
Заўсёды прыбірайце чым далей небяспечнае для дзіцяці абсталяванне, рамантуйце няспраўныя штэпселі, разеткі і драты.
Заўсёды сачыце за тым, каб сярод цацак не было дробных прадметаў.
Заўсёды ўстаўляйце блакатары ў электраразеткі, каб дзіця не магло засунуць у іх шпільку, шрубакрут, пальчык.
Гэтыя парады дапамогуць вам менш турбавацца за дзіця, калі яно не знаходзіцца ў вас на вачах.
Не забывайцеся, што небяспека можа чакаць не толькі ў сваёй хаце, але і ў іншых дамах, асабліва ў сяброў ці ў бабулі з дзядулем. Варта памятаць, што іх дамы не прыстасаваныя для побыту малых дзяцей: напрыклад, няма шпінгалетаў на вокнах або на шафе з хімікатамі. Пастарайцеся тактоўна абмеркаваць гэтыя важныя для вас пытанні, каб зрабіць дамы вашых блізкіх і знаёмых бяспечнымі для гасцявання вашых дзяцей.
Ахоўваць жыццё дзяцей – гэта прадбачыць небяспечныя сітуацыі. Вельмі важна, каб вы заўсёды на крок апярэджвалі дзіця, тады здолееце пазбегчы непрыемнасцяў.
Не забывайцеся, што са сталеннем вашага дзіцяці клопатаў і адказнасці за яго жыццё ды здароўе не менее.
Дапамажыце дзіцяці задаволіць яго пазнаваўчую цікавасць да навакольнага свету, стварыўшы ўсе неабходныя ўмовы бяспечнай жыццядзейнасці!
Бацькам рэкамендуецца:
- разам з дзіцем паназіраць на вуліцы за рухам рознага транспарту;
- разгледзьце ілюстрацыі з такімі відамі транспарту, як наземны, паветраны, водны.
- для замацавання ў дзіцяці ведаў аб транспарце і вулічным руху задаць наступныя пытанні: якія машыны перавозяць грузы? людзей? На якое святло святлафора можна пераходзіць вуліцу?
Заданне 1. Гульня " Адзін-шмат»
Грузавая машына-грузавыя машыны
рэактыўны самалёт — …
падводны карабель — …
спушчанае кола – …
далёкі вагон — …
мудры капітан — …
уважлівы кіроўца — …
умелы лётчык — …
Заданне 2. Дыдактычная гульня " Чацвёрты лішні»
Параход, лодка, самалёт, паруснік.
Аўтамабіль, трамвай, тралейбус, метро.
Самалёт, верталёт, ровар, паветраны шар.
Самазвал, тралейбус, скутэр, аўтобус.
Заданне 3 . Гульня " Палічы да пяці»
Адзін пад'ёмны кран-два пад'ёмных крана,
Адзін рэйсавы аўтобус -...
Адно вялікае кола -...
Заданне 4. Гульня «Скончы сказ»
Машыніст-гэта той, хто …
Пасажыр – гэта…
Кандуктар-гэта…
Капітан – гэта…
Пешаход – гэта…
Шафёр-гэта…
Лётчык-гэта…
Рэгуліроўшчык – гэта …
Заданне 5. Вывучыць верш.
Шафёр.
На нітцы машыну гуляць павяду.
На нітцы дадому я яе прывяду.
Пачышчу ёй кузаў, кабіну, матор –
Машыну берагчы павінен кожны шафёр.
Заданне 6. Намалюй па клетках Транспарт