Новости
Бацькам рэкамендуецца:
Чым жа заняць дзіця на прагулцы вясной?
1. "Палічы птушак". З дзецьмі, можна пагуляць у такую гульню: хто заўважыць больш птушак за час прагулкі. Скончыць гульню можна наступным чынам: пакарміць птушак просам або кормам .
2. "Пускаем сонечных зайчыкаў". Калі надвор'е сонечнае, не забудзьце прыхапіць з сабой люстэрка. Дзіця будзе рада зрабіць дзень яшчэ больш сонечным, пускаючы сонечныя блікі на дамы і дрэвы.
3. "Шукаем прыкметы вясны". Вазьміце фотаапарат і адпраўляйцеся на пошукі вясны. Першыя кветкі, ажыўленыя птушкі-усё гэта першыя знакі таго, што вясна ўжо ў разгары .
4. "Малюем на асфальце". Калі асфальт сухі, самы час дастаць каляровыя крэйды і намаляваць прывітанне вясне: сонейка, кветкі і траўку. Магчыма, гэта паскорыць прыход цяпла!
Бацькам рэкамендуем:
Паказаць і расказаць дзецям пра жывёл бліжэйшага асяроддзя (хатніх і дзікіх).
Пагуляць у гульні:
“Скажы ласкава”(кот-коцік і г. д.)
“Каго не стала?” (кот-ката і г. д.)
Пачытайце дзецям казку “Коцік, пеўнік і лісіца”
Перакажыце казку разам з дзецьмі.
Вывучыце верш:
Коцік варкоцік
Лёг на жывоцік
Лапкі пад вушка
Не трэба падушка.
Бацькам рэкамендуем:
Знаёміць дзяцей з раслінамі агарода, працай дарослых на агародзе вясною.
Вывучыце верш на памяць:
Дапамагу
На гародзе ў бабулі
Многа морквы і цыбулі,
Памідораў, агуркоў,
Часнаку і буракоў.
Я на грады пабягу
І бабулі памагу:
Моркву з рэпай прапалю,
А пасля гуркі палью.
Стаіць у агародзе ў зялёным халаце,
А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)
Завітала ў хату пані
Ды ў жоўтым сарафане.
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так, як і сястрыца.
Сам сабе наўме панок,
А прасцей сказаць…(часнок)
Царэўна ў няволі,
у цёмнай каморы.
А косы – на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква)