Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Адзенне» (08.10-12.10)

Дата: 7 октября 2018 в 20:32
318 просмотров

Тэма тыдня: «Адзенне»
(08.10-12.10)

Бацькам рэкамендуецца:
1. Уважліва разгледзець разам з дзецьмі і назваць розную вопратку, галаўныя ўборы.
2. Разгледзець і назваць дэталі (каўнер, рукавы, кішэні, гузікі, пояс, абшэвак; поля, адварот, брыль).
3. Якое бывае адзенне?
Па прыналежнасці - мужчынскае, жаночае, дзіцячае.
Па сезонах - зімовае, летняе, дэмісезоннае.
Па прызначэнні - хатняе, спартыўнае, форменнае або спецыяльнае.
4. Прывесці прыклады ўсіх тыпаў адзення.
5. Разгледзець і назваць розныя зашпількі на вопратцы (гузікі, маланка, ліпучкі, кнопкі).
6. Паказаць дзіцяці - як правільна даглядаць за адзеннем, галаўнымі ўборамі, (мыць, прасаваць, акуратна згортваць, вешаць на плечыкі).
Практыкаванні на развіццё маўлення:
1. Назаві ласкава.
Кашуля - кашулечка, сукенка - сукеначка, спадніца - ..., штаны - ..., куртка - ..., шапка - ..., кепка - ..., бярэт - ..., хустка - ...,
2. З чаго?
Блузка з шоўку - шаўковая, сарафан з паркалю - паркалёвы, швэдар з воўны - ..., сукенка з аксаміту - ..., футболка з трыкатажу - ..., футра з меха - ..., капялюш з фетру - ...,
3. Падабраць як мага больш прадметаў адзення, галаўных убораў да займеннік:
мая - шапка, куртка, ...

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.