Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Рэкамендацыі бацькам:
- прагуляцца з дзецём па тэрыторыі дзіцячага саду і звярнуць увагу на афармленне да Новага года.
- паназіраць разам з дзіцём за адзеннем людзей: замацоўваць ўяўленні аб зімовым гардэробе.
- разгледзець дома елку, Навагоднія ўпрыгажэнні (назаві колер, форму, з якіх частак складаецца, палічы і т. д.)
- падрыхтаваць навагодні касцюм для дзіцяці;
-расказаць пра Дзеда Мароза, Снягурку.

22 декабря 2018 в 13:51 | Региневич А. П. | нет комментариев

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

16 декабря 2018 в 13:17 | Региневич А. П. | нет комментариев

БАЦЬКАМ РЭКАМЕНДАВАНА :
Пагаварыць з дзіцём пра тое, якая пара года наступіла. Падчас прагулак з дзіцём паназірайце за зімовымі зменамі ў прыродзе. Дапамажыце дзіцяці запомніць прыкметы зімы:
• Зямля пакрыта снегам, а рака і возера лёдам.
• Стала холадна, марозна.
• Часта ідзе снег.
• Людзі сталі апранацца цяплей.
• Дзеці і дарослыя катаюцца на лыжах, каньках, санках, гуляюць у снежкі.
Пагуляйце з дзіцём:
«Назаві ласкава»
Лёд-лядок.
Снег — …
Зіма — …
Мароз — …
Мяцеліца — …
Сонца — …
Пагуляйце з дзіцём:
“Які?”, “Якая?”
Зіма (якая?) халодная, марозная, снежная…
Снег (які?) – белы, мяккі, чысты, лёгкі, пушысты, халодны.
Сняжынкі (якія?) – белыя, лёгкія, узорныя, прыгожыя, халодныя.
Лядзяш (які?)- цвёрды, гладкі, халодны ,востры, бліскучы.
Лёд (які?)- гладкі, бліскучы, халодны, цвёрды.
Надвор'е (якое?) …
«З чаго — які?».
Горка з снегу (якая?) — снежная.
Дарожка з лёду (якая?) — …
Надвор'е з марозам (якое?) — …

8 декабря 2018 в 20:50 | Региневич А. П. | нет комментариев