Новости
Бацькам рэкамендуецца:
1. Паўтарыць з дзецьмі алгарытм апранання
2. Адгадайце загадкі:
Выслізгвае, як жывое,
Але не выпушчу яго я.
Белай пенай пеніцца,
Рукі мыць не лянуецца!
(Мыла)
Магу я ў ёй на дно нырнуць,
Але не магу я патануць,
А калі стане глыбока
Адкрыю корак я лёгка.
(Ванна)
Касцяная спінка,
Жорсткая шчацінінка,
З мятнай пастай сябруе,
Нам старанна служыць.
(Зубная шчотка)
Мяккае, пухнатае
Беленькае, чыстае.
У душ яго вазьму з сабой
Буду чысты і сухі.
(Ручнік)
3. Паўтарыць алгартым умывання
Бацькам рэкамендуецца:
Пагутарыце з дзіцем:
Усе людзі розныя. Кожны з вас адзіны і непаўторны. І нідзе на ўсёй нашай велізарнай зямлі не знойдзецца сапраўды такога ж хлопчыка ці дзяўчынкі.
Але ёсць і шмат агульнага ў нас з вамі:
Ёсць на пальцах нашых пазногці,
На руках - запясці, локці.
Цемя, шыя, плечы, грудзі
І жывоцік не забудзьце.
Ёсць калені, ёсць спіна,
Але яна ўсяго адна.
Ёсць у нас на галаве
Вуха два і мочкі дзве.
Бровы, скулы і віскі,
І вочы, што так блізкія.
Шчокі, нос і дзве ноздры,
Вусны, зубы – паглядзі!
Падбародак пад губой.
Вось што ведаем мы з табой!
(Чытанне вершы суправаджаецца паказам частак цела)
Бацькам рэкамендавана:
• Прыйшоўшы ў парк,прапануйце дзецям прыслухацца да гукаў прыроды-цішыні, шапаценню лісця, шчабятанню птушак,палюбуйцеся прыгажосцю восеньскага пейзажу
• Успомніце, якім парк быў летам, і якім стаў цяпер, якімі сталі кроны дрэў,палянкі і сцяжынкі, кусты і трава
• Звярніце ўвагу на рознакаляровы ўбор дрэў, раскажыце, што раней за ўсіх пачынаюць жоўкнуць ліпы і бярозы
• Можна задаць дзецям наступныя пытанні:
1. Якога колеру лісце?
2. Якога лісця больш-жоўтага, чырвонага,зяленага?
3. Шмат апала лісця?
4. Якога колеру трава?
• Прапануйце дзецям знайсці лісце клёну, каштана, рабіны, дуба ,бярозы. Разгледзьце іх, чым яны адрозніваюцца . Паглядзіце,якія яны навобмацак.Паспаборнічайце, хто з вас грамчэй зашапаціць лісцем, хто знойдзе самы чырвоны,самы велькі ліст і г.д.
Пагуляйце з дзецьмі ў гульню "Знайдзі дрэва"