Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Бацькам рэкамендуем:
Пашырайце і ўзбагачайце веды дзяцей пра асаблівасці восені, назірайце такія з'вы прыроды як замаразкі, першы снег, моцныя вятры, дажджы, іней, град, туман.
Пашырайце веды дзяцей пра тое, як некаторыя жывёлы рыхтуюцца да зімы (жабы, вожыкі, чарапахі, мядзведзі ўпадаюць у спячку, зайцы, вавёркі ліняюць, некаторыя птушкі ляцяць на поўдзень).
Сістэматызуйце ўяўленні аб восені (памяншэнне працягласці дня, пахаладанне, частыя дажджы).
Палічыце з дзецьмі да пяці лісточкі,якія збярыце для гербарыя, каштаны, жалуды. Вывучыце з дзецьмі верш Янкі Купалы "Лістапад”.
Сумесна з дзецьмі намалюйце карціну восені.
Збярыце букет з лісточкаў, назавіце іх колер.

29 сентября 2019 в 19:57 | Региневич А. П. | нет комментариев

Бацькам рэкамендуецца:
1. Раскажыце дзіцяці,што агародніна расце ў агародзе ,на градках,а ўраджай збіраюць восенню.
2. Назавіце агародніну самі, потым разам с дзіцём, і нарэшце,папрасіце вымавіць словы самастойна: агурок,памідор,бурак,бульба,морква,лук.
3. Разгледзьце і паспрабуйце на смак гародніну,назвы якой трэба вывучыць. Звярніце ўвагу дзіцяці на форму агародніны(круглы,авальны);колер(жоўты,чырвоны,зялены);смакавыя якасці (салодкі,сакавіты,хрумсткі,горкі).
4. Папрасіце дзіця выбраць любую агародніну і рассказаць пра яе. “Гэта памідор. Ён чырвоны і круглы. Памідор сакавіты і смачны.
5. Прачытайце дома казку «Рэпка». Паспрабуйце пераказаць яе з дапамогай пытанняў альбо малюнкаў.

22 сентября 2019 в 15:32 | Региневич А. П. | нет комментариев

Для таго, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял, бацькам рэкамендуецца:
1.Разгледзець дома з дзіцем натуральную садавіну: яблык, грушу, апельсін і інш.
2.Растлумачыць, што ўсё гэта можна назваць адным словам "садавіна»;
3.Звярнуць увагу на наступныя прыкметы садавіны: колер, форму, смак;
4.Па магчымасці расказаць і паказаць дзіцяці, дзе і як расце садавіна (у садзе, на дрэве, на кусце), што з яе можна прыгатаваць
5.Разгледзець карцінкі з выявай садавіны.
6.Пагуляць з дзіцем у дыдактычныя гульні:
«Пакажы і назаві» (прапануйце дзіцяці назваць садавіну, якая ёсць дома).
"Вызначы на смак" (пачаставаць дзіця садавінай і спытаць, якая яна на смак?).
«Раскладзі па велічыні (вялікі, сярэдні, маленькі)»
"Назаві колер»
Груша (якая?)- жоўтая,....
"Складзі карцінку" ( з 6-8 частак; з 6 кубікаў).
«Цудоўны мяшочак» (прапануйце дзіцяці вызначыць садавіну навобмацак з заплюшчанымі вачыма, расказаць пра яе)

15 сентября 2019 в 20:20 | Региневич А. П. | нет комментариев