Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня "Зіма" (10.12-14.12)

Дата: 8 декабря 2018 в 20:50, Обновлено 8 декабря 2018 в 21:24
276 просмотров

БАЦЬКАМ РЭКАМЕНДАВАНА :
Пагаварыць з дзіцём пра тое, якая пара года наступіла. Падчас прагулак з дзіцём паназірайце за зімовымі зменамі ў прыродзе. Дапамажыце дзіцяці запомніць прыкметы зімы:
• Зямля пакрыта снегам, а рака і возера лёдам.
• Стала холадна, марозна.
• Часта ідзе снег.
• Людзі сталі апранацца цяплей.
• Дзеці і дарослыя катаюцца на лыжах, каньках, санках, гуляюць у снежкі.
Пагуляйце з дзіцём:
«Назаві ласкава»
Лёд-лядок.
Снег — …
Зіма — …
Мароз — …
Мяцеліца — …
Сонца — …
Пагуляйце з дзіцём:
“Які?”, “Якая?”
Зіма (якая?) халодная, марозная, снежная…
Снег (які?) – белы, мяккі, чысты, лёгкі, пушысты, халодны.
Сняжынкі (якія?) – белыя, лёгкія, узорныя, прыгожыя, халодныя.
Лядзяш (які?)- цвёрды, гладкі, халодны ,востры, бліскучы.
Лёд (які?)- гладкі, бліскучы, халодны, цвёрды.
Надвор'е (якое?) …
«З чаго — які?».
Горка з снегу (якая?) — снежная.
Дарожка з лёду (якая?) — …
Надвор'е з марозам (якое?) — …

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.