Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Садавіна" (16.09- 20.09)

Дата: 15 сентября 2019 в 20:20, Обновлено 15 сентября 2019 в 20:27
184 просмотра

Для таго, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял, бацькам рэкамендуецца:
1.Разгледзець дома з дзіцем натуральную садавіну: яблык, грушу, апельсін і інш.
2.Растлумачыць, што ўсё гэта можна назваць адным словам "садавіна»;
3.Звярнуць увагу на наступныя прыкметы садавіны: колер, форму, смак;
4.Па магчымасці расказаць і паказаць дзіцяці, дзе і як расце садавіна (у садзе, на дрэве, на кусце), што з яе можна прыгатаваць
5.Разгледзець карцінкі з выявай садавіны.
6.Пагуляць з дзіцем у дыдактычныя гульні:
«Пакажы і назаві» (прапануйце дзіцяці назваць садавіну, якая ёсць дома).
"Вызначы на смак" (пачаставаць дзіця садавінай і спытаць, якая яна на смак?).
«Раскладзі па велічыні (вялікі, сярэдні, маленькі)»
"Назаві колер»
Груша (якая?)- жоўтая,....
"Складзі карцінку" ( з 6-8 частак; з 6 кубікаў).
«Цудоўны мяшочак» (прапануйце дзіцяці вызначыць садавіну навобмацак з заплюшчанымі вачыма, расказаць пра яе)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.