Новости ПЕРШАЯ МАЛОДШАЯ ГРУПА
Рэкамендацыі бацькам:
Вывучыце верш на памяць Ю.Свіркі "Мяжуе с Польшай, Украінай..."
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына-
Жыцце тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла – БЕЛАРУСЬ.
Раскажыце дзецям пра краіны суседкі Беларусі;
Пагуляйце ў гульні: ”Я ведаю…”, ”Закончы сказ: “Беларусь мяжуе з…”,
”Назавіце словы з гукам л,л’ ”,”Назаві чатырохвугольнікі”,
“Якая мама?”.
Таты! Разам з дзеткамі зрабіце падарункі (адкрыткі, малюнкі і інш.) для матуль;
Прктыкуйце дзяцей у называнні дзён тыдня, частак сутак, месяцаў года, пор года.
Вялікі джякуй, паважаныя матулі (Радкевіч М.М., Лішык Н.В., Іода Н.В., Белецкая В.В.). У вас умелыя рукі, вы сапраўдныя майстрыхі і чараўніцы. Тэатральныя касцюмы, зробленыя вашымі рукамі, проста цудоўныя !
Бацькі для дзяцей з'яўляюцца ўзорам паводзін на вуліцах і дарогах. Ніякае навучанне не будзе эфектыўным, калі самыя блізкія людзі не выконваюць правілы дарожнага руху. Парушэнне бацькамі правілаў прыводзіць да таго, што дзеці, пераймаючы іх звычкі, выпрацоўваюць манеру небяспечных для жыцця і здароўя паводзін на дарозе, якая ў далейшым можа прывесці да непапраўнай бяды.
Правілы бяспечных паводзін на праезнай частцы.
Бацькі павінны суправаджаць дзіця на вуліцы, выконваючы наступныя абавязковыя патрабаванні:
З дому выходзьце загадзя, так, каб ісці па вуліцы не спяшаючыся;
Перад пераходам праезжай часткі абавязкова спыніцеся, пераходзьце дарогу мерным крокам без якой-небудзь спешкі;
Пераходзьце праезжую частку толькі на пешаходных пераходах і скрыжаваннях;
Ніколі не выходзьце на праезжую частку з-за транспарту, які стаяў і іншых прадметаў, якія зачыняюць вам агляд. Транспарт, які стаіць на прыпынку нельга абыходзіць ні ззаду, ні спераду, неабходна адысці ад яго да бліжэйшага скрыжавання ці пешаходнага пераходу і толькі там перайсці праезжую частку;
Убачыўшы аўтобус, які стаіць на супрацьлеглым баку, не спяшаецеся і не бяжыце да яго;
Пераходзьце вуліцу строга пад прамым вуглом: гэта дазволіць лепш кантраляваць рух аўтамабіляў і больш хутка пакінуць праезжую частку;
Там, дзе ёсць святлафор, пераходзьце праезжую частку толькі на зялёны сігнал, папярэдне абавязкова пераканайцеся ў бяспецы пераходу;
Прыцягвайце дзіця да ўдзелу ў назіранні за сітуацыяй на дарозе: паказвайце яму тыя машыны, якіх трэба сцерагчыся, якія рыхтуюцца паварочваць або едуць з вялікай хуткасцю (іх трэба прапусціць).
Мэта: фарміраваць першасныя ўяўленні аб войску, аб мужчынах, як абаронцаў Радзімы; выхоўваць павагу да абаронцаў Айчыны; ажыццяўляць гендэрнае выхаванне (фарміраваць у хлопчыкаў імкненне быць моцнымі, смелымі, стаць абаронцамі Радзімы; выхоўваць у дзяўчынках павагу да хлопчыкаў.
На занятку” Дзіця і грамадства”-будзем фарміраваць веды дзяцей пра абаронцаў Айчыны; развіваць мысленне, назіральнасць, дапытлівасць, памяць,мову; выхоўваць павагу да абаронцаў Айчыны.
На занятку “Мастацтва (лепка)”- спрыялі паглыбленню цікавасці да прадметнай лепкі ;будзем вучылць дзяцей ляпіць верталёты канструктыўным спосабам з розных па форме і памеры дэталяў; развівалць маторыку; выхоўваць жаданне парадаваць тат сваімі вырабамі.
На занятку “Элементарныя матэматычныя ўяўленні і культура маўленчых зносін”- будзем фарміравалі ўяўленне аб ліку "сем"; аб адносінах паміж сумежнымі лікамі, незалежнасці ліку ад якасных і пространственых прыкмет; фарміраваць ўяўленні аб велічыні, аб геаметрычных фігурах ; развівалі ўменне лічыць.
На занятку “Інтэграваны занятак дзіця і грамадства/мастацтва(маляванне )” - будзем працягваць развіваць цікавасць да сюжэтнага малявання; вучылцца маляваць ваенныя караблі ў моры; спрыяць праяўленню творчай задумы; развіваць маторыку; выхоўваць ў дзяцей павагу да абаронцаў Айчыны.
А таксама на працягу тыдня будзем гуляць у розныя сюжэтна-ролевыя гульні «Сям'я», “Маракі”, “Салдаты”- працягваць вучыць дзяцей ствараць гульнявыя сітуацыі з цацкамі, разгортваць сюжэт, будаваць канструктыўныя ўзаемаадносіны з аднагодкамі; дыдактычныя – Збяры транспарт; Складзі малюнак; Назаві прадметы на малюнках, Назаві часткі машыны,трактара,танка,самалёта.
На прагулцы будзем назіраць за птушкамі сінічкамі; вызначаць , чые сляды на снезе; развіваць дапытлівасць, назіральнасць; вучыцца арыентавацца на мясцовасці з дапамогай гульні “Знайдзі прадметы па апісанні мясцовасці”.
Паважаныя таты, дзядулі!
Сардэчна віншуем вас са святам — Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Жадаем міру і дабра, спакойнай і плённай працы на роднай зямлі. Няхай вашы старанні множаць яе багацце, дзеці і ўнукі радуюць шчаслівымі ўсмешкамі, у душы заўсёды будзе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.
ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і садзейнічаць выпраўленню становішча. Паводле ацэнак ЮНЕСКА палова з 6 тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала дзяржаў-членаў ААН і Сакратарыят ААН садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету.
Максім Танк. «Родная мова»
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.
Бацькам рэкамендуем:
-разам з дзецьмі наведаць бібліятэку, дзе пазнаёміць іх з людзьмі, якія ўславілі Беларусь (асветнікі- ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ ,ФРАНЦЫСК СКАРЫНА).
-чытайце дзецям творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў;
-паўтарыце з дзеткамі дні тыдня, часткі сутак, поры года, месяцы года;
-вучыце дзяцей лічыць да10 і наадварот, лічыць дзесяткамі да сотні;
-малюйце з дзецьмі на тэму: “Мая сям’я”;
-вучыце дзяцей катацца на санках, на лыжах, рабіце гэта разам з дзецьмі;
-вучыце дзяцей любіць прыроду.
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (свецкае імя ПРАДСЛАВА) — полацкая князёўна. Нарадзілася ў 1120 г. Памерла у 1173 г.
Імя Ефрасінні Полацкай займае асаблівае, пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Гэта князёўна не стала пачынальніцай княжацкай дынастыі, як Рагвалод, яна не кіравала дзяржавай, як кіеўская Вольга. Але яе імя стала сімвалам імкнення душы да ведаў, да веры, таму яно і перажыло стагоддзі.
Ефрасіння была ўнучкаю легендарнага князя Усяслава Чарадзея, дачкою князя Георгія Усяславіча. Яна нарадзілася ў Полацку, яе першае імя — Прадслава. Чуткі аб прыгажосці полацкай князёўны разышліся за межы Полацкай зямлі. Многія суседнія князі, і з Кіева, і з Ноўгарада, хацелі ўзяць яе за жонку і прасілі рукі прыгажуні. Да таго ж князёўна была адукаваная, што ў тыя часы было вялікай рэдкасцю.
Прадслава ўмела чытаць і пісаць. Болей за ўсё на свеце яна шанавала кнігі, асабліва святыя пісанні.
Князёўна адмовіла ўсім сваім жаніхам — яна вырашыла пайсці ў манастыр, каб усё сваё жыццё аддаць служэнню Богу і свайму народу. Бацька не разумеў яе і хацеў выдаць замуж. Тады Прадслава адважылася пайсці насуперак волі бацькоў. Яна таемна ўцякла ў жаночы манастыр, а потым і пастрыглася ў манашкі. Так князёўна Прадслава стала манашкай Ефрасінняй. Бацькі прасілі яе вярнуцца, але дачка засталася верная абранаму шляху.
Доўгі час яна жыла ў адзіноце. Яе пакойчык — «галубніца» — месціўся ў царкве, у Полацкай Сафіі, што была пабудавана Усяславам Чарадзеем. Ефрасіння чытала Біблію, малілася Богу, разважала пра сэнс жыцця. Яна пачала перапісваць кнігі і нават пісаць летапісы.
Зразумела, Ефрасіння была не простаю манашкаю. Як князёўна яна мела шмат грошай. Дзякуючы гэтаму, яна заснавала жаночы манастыр, якім потым і кіравала — стала ігуменняй. Родная сястра Ефрасінні Гардзіслава таксама пастрыглася ў манашкі і пачала перапісваць кнігі. Паступова вакол Ефрасінні сабралася шмат людзей, якія многа зрабілі дзеля асветніцтва ў Полацкім княстве. Манастыр Ефрасінні Полацкай стаў асветніцкім цэнтрам не толькі на беларускіх землях. Кнігі, што перапісваліся ў гэтым манастыры, былі вядомы і ў Ноўга радзе, і ў Кіеве.
Дзякуючы Ефрасінні меў магчымасць працаваць адзін з першых беларускіх дойлідаў — архітэктар Іаан. Ён пабудаваў цудоўную сваёй прыгажосцю Спаса-Ефрасіннеў скую царкву, што ўпрыгожыла Полацк, а таксама манастыр у Бельчыцах і яшчэ некалькі храмаў.
У Полацку жыў і славуты майстра-ювелір Лазат Богша. Па загадзе Ефрасінні ён зрабіў знакаміты шасціканцовы крыж. Крыж быў абкладзены залатымі і сярэбранымі пласцінамі з эмалевымі выявамі святых : надпісамі, багата аздоблены каштоўнымі камянямі.
Гэты надзвычайны помнік даўніны захоўваўся аж да сярэдзіны 20 стагоддзя. Ён знаходзіўся ў Магілёўскім музеі і знік у гады нямецкай акупацыі. Вучоныя-гісторыкі мараць знайсці яго і вярнуць у скарбніцу нашага гістарычнага багацця.
Як выдома, кіеўскія князі парадніліся з візантыйскімі імператарамі. Многія кіеўскія князёўны былі ўзяты за жонак у Царград-Канстанцінопаль, многія князі жаніліся з дочкамі імператараў. Існавалі гэтыя сувязі і паміж візантыйскімі і полацкімі ўладарамі. Ефрасіння Полацкая даводзілася сваячкаю імператару Мануілу Камніну. Пабываўшы ў Царградзе, яна атрымала ад яго ў падарунак абраз эфескай Маці Боскай, які паводле легенды стварыў адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста — Лука. Ефрасіння Полацкая прывезла гэты абраз у свой манастыр, і ён стаў надзвычайнай рэліквіяй для хрысціян.
Пазней гэты абраз трапіў у горад Тарапец. Тут адбылося вяселле траюраднай пляменніцы Ефрасінні Полацкай — Аляксандры Брачыслаўны і вялікага князя Аляксандра Неўскага. Маладых бласлаўлялі цудоўным абразом. У канцы свайго жыцця Ефрасіння Полацкая зрабіла паломніцтва ў Іерусалім, да труны заснавальніка хрысціянскай элігіі Ісуса Хрыста. У Іерусаліме яна і памерла. Пахавалі Ефрасінню ў Пячэрскай Лаўры, у Кіеве, бо на той час гэта было самае святое месца на славянскіх землях.
Праваслаўная царква далучыла першую асветніцу беларускай зямлі да святых. Яе дзейнасць пакінула след не толькі ў гісторыі, але і ў душы беларускага народа, народа, адвеку звязанага з кнігай, народа, што з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шляхі асветніцтва і адукацыі.
КІРЫЛА ТУРАЎСКІ — Адзін за першых пісьменнікаў і прапаведнікаў на беларускай зямлі. Нарадзіўся ў 1130 г. Памер у 1182 г.
Кірыла Тураўскі — адзін з самых славутых пісьменнікаў старажытнаславянскай літаратуры. На вялікі жаль, згубіліся імёны многіх аўтараў, што пісалі ў тыя далёкія часы, страчаны і многія творы. Мы нават не ведаем, хто аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым», якое лічыцца вяршыняй старажытнаславянскай літаратуры. Вучоныя спрачаюцца, хто напісаў першы летапіс — «Аповесць мінулых гадоў» — манах Нестар ці нехта іншы. Вельмі мала звестак дайшло да нас і пра Кірылу Тураўскага.
Кірыла Тураўскі (у той час было прынята дадаваць да імя славутых людзей назву таго месца, дзе яны нарадзіліся або жылі. Напрыклад, калі мы кажам Леанарда да Вінчы, то гэта значыць, што славутага мастака звалі Леанарда, а нарадзіўся ён у горадзе Вінчы) нарадзіўся і жыў на Палессі, у горадзе Тураве. Паходзіў з даволі заможнай сям'і. Калі стаў дарослым, захацеў вучыцца і таму пайшоў у манастыр. Так рабілі ўсе, хто цікавіўся кнігамі, бо кнігі ў той час былі ў асноўным царкоўныя. Да таго ж Кірылу падабалася жыццё манаха. Ён любіў быць адзін, любіў разважаць. За гады жыцця ў манастыры ён праславіўся і як вучоны кніжнік, і як чалавек незвычайнай маральнай чысціні — падзвіжнік. Падзвіжнік — гэта той, хто здольны на духоўны подзвіг, хто можа адмовіцца ад няпраўды, ад лёгкага жыцця, хто служыць вышэйшай узнёслай ідэі.
Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Ён перасяліўся ў вежу, перанёс туды сваю бібліятэку і загадаў замураваць дзверы, каб не мець магчымасці выйсці. Некалькі гадоў ён правёў у малітвах, чытаў святыя кнігі і пісаў сам.
Слава пра Кірылу Тураўскага разнеслася далёка за межы Палесся. Жыхары Турава ўгаварылі яго заняць месца епіскапа. Кірылу давялося пакінуць сваю вежу. Стаўшы епіскапам, ён чытаў пропаведзі. Паслухаць яго словы-казані прыходзілі з усіх куткоў славянскіх зямель. Кірыла расказваў людзям прытчы, заклікаў любіць адзін аднаго, рабіць толькі добрае і сцерагчыся зла.
За красамоўства Кірылу Тураўскага празвалі Златавустам. Нават князь Андрэй Багалюбскі, што пасля заняпаду старажытнакіеўскай дзяржавы стаў вялікім князем уладзімірскім, прасіў у Кірылы Тураўскага парады і заўсёды прыслухоўваўся да яго думкі.
Да нас дайшлі некаторыя творы Кірылы Тураўскага. Яны напісаны на ўзорах візантыйскай царкоўнай літаратуры. «Словы», «Малітвы» і «Прытчы» Кірылы Тураўскага — сапраўдныя паэтычныя жамчужыны. Вядома, што ў народзе іх перапісвалі ад рукі аж да 19 стагоддзя. Яны былі патрэбны людзям тысячу гадоў, як патрэбна нам і імя самога Кірылы Тураўскага. Мы павінны памятаць пра яго, памятаць, што з самай далёкай даўніны нашыя продкі жылі высокімі пачуццямі і глыбокімі думкамі, стварылі каштоўныя багацці, якія пакінулі нам у спадчыну.
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА — Беларускі першадрукар. Нарадзіўся ў 1490 г. Памер у 1551 г.
Францыск Скарына — наш самы славуты зямляк. Сярод вялікіх людзей нашай зямлі ён стаіць, бадай што, на першым месцы. Скарына і вучоны, і пісьменнік, і выдатны асветнік. Але самае галоўнае — ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.
На жаль, пра жыццё Скарыны захавалася вельмі мала звестак. Ён нарадзіўся ў сям'і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі — Полацку. У Полацку ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час гэтая мова лічылася міжнароднай мовай навукі, на ёй чыталі лекцыі ва універсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі. Скарына паехаў у Кракаў і паступіў вучыцца ў кракаўскі універсітэт. Ён скончыў яго з вучонай ступенню бакалаўра філасофіі. Але юнак прагнуў ведаў і праз некаторы час апынуўся ў Італіі. Закончыўшы Падуанскі універсітэт, Скарына атрымаў дыплом доктара медыцыны.
Скарына бачыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землі і яго радзіма. У Італіі, Германіі было шмат кніг, бо іх друкавалі ў друкарнях, а не перапісвалі ад рукі. I ён вырашыў друкаваць кнігі на беларускай мове. У той час галоўнай кнігаю лічылася Біблія. Скарына паехаў у Прагу і там надрукаваў Біблію на роднай мове. А потым вярнуўся ў Вільню і заснаваў першую ў Вялікім княстве друкарню.
Скарына пражыў складанае жыццё, падрабязнасці пра якое гісторыя да нас не данесла. Вядома толькі, што ў апошнія гады ён вымушаны быў зноў паехаць у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам. У Празе, далёка ад роднага Полацка, Скарына і памёр.
Нашчадкам засталася справа Скарыны. Пасля яго кнігадрукаванне распаўсюдзілася на ўсходнеславянскіх землях, у тым ліку ў Беларусі. Паслядоўнікі беларускага друкара Пётр Мсціславец і Іван Фёдараў заснавалі друкарню і ў Маскве.
Але Скарына быў не толькі друкаром. З гравюр, змешчаных у кнігах, відаць, што ён выдатны мастак. А прадмовы, пасляслоўі, каментарыі сведчаць аб ім як адным з найцікавейшых пісьменнікаў. У адной з прадмоў Скарына выказаўся як узнёслы патрыёт сваёй зямлі: «...звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае, птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, адчуваюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае. Гэтак жа і людзі, — дзе нарадзіліся, да таго месца і вялікую ласку маюць».
З гэтымі словамі Скарына і ўвайшоў у гісторыю нашай радзімы.
Прырода – гэта ўсё тое, што навокал нас: лясы, палі, лугі, рэкі, азёры, вада. Кожнае з пералічанага – сапраўдная таямніца, або, як яшчэ кажуць, непрачытаная кніжка. Колькі яе не чытай – яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, да гэтага нязведанае.
Бацькам рэкамендуем:
Расказаць дзецям, што прырода гэта ўсё, што не створана рукамі чалавека: жывёла, сонца, вада, расліны, паветра, птушкі; як чалавек выкарыстоўвае гэтыя прыродныя рэсурсы.
Пагуляйце ў гульні:
“ Жывая і нежывая прырода”
“Што лішняе”
Загадайце дзецям загадкі пра сонца, вецер, нафту і іншыя прыродныя рэсурсы Беларусі.
Паразважайце з дзіцём ”Што здарыцца, калі прападзе вада, свет?”
Часцей гуляйце з дзецьмі, прывівайце любоў да роднай прыроды.
Паўтарыце з дзецьмі дні тыдня, часткі сутак, зімовыя месяцы, прыдумвайце словы з зададзеным гукам.
Разам з дзецьмі малюйце карціны прыроды.
Зксперыменціруйце з дзецьмі, напрыклад, з вадой, снегам.
Бацькам рэкамендуем:
Разгляданне ілюстрацый па зададзенай тэме;
Пагуляць у гульні:
«Скажы далей".
Мая краіна называецца ... (Беларусь) сталіца нашай краіны - ...(горад Мінск)
Мой пасёлак называецца - ... (Казлоўшчынана)
Мой хатні адрас — …
Варта прачытаць дзецям наступныя мастацкія творы:
Бічэль-Загнетава. "Белая Русь",” Радзіма", "Наша Радзіма"; А. Вольскі. "Радзіма", "Беларусь-мая Радзіма"; В. Вітка "Бусел"; Н. Гілевіч "Я-беларус" і інш.
Гульня-падарожжа: "Мінск-сталіца Беларусі".
Мэта: пазнаёміць дзяцей з выдатнымі мясцінамі Мінска. Фарміраваць у дзяцей паняцце аб
Дыд. гульня: " Гукавое лато»
Мэта: вучыць дзяцей знаходзіць слова з патрэбным гукам з зададзенага шэрагу слоў. Ход: дзецям раздаюцца карты лато з малюнкамі. Вядучы называе гук і пытаецца ў гульцоў: "У каго ёсць слова з гукам....?
Дыд. гульня: ” Дні тыдня”.
Расставіць лічбы па парадку ад 1 -7. Кожнаму дню тыдня адпавядае лічба.
Дыд. гульня: " Дарога ў дзіцячы сад"
Мэта: практыкаваць ва ўменні арыентавацца ад іншага аб'екта (кірунак справа -злева); практыкаваць у арыенціроўцы на сябе, ад сябе.
Памалюйце на тэму "Мая Радзіма".
Вучыце маляваць прыроду роднага краю (разнастайныя дрэвы вялікія, маленькія, тоўстыя, тонкія, скрыўленыя - галінкі тоўстыя і тонкія, падбіраць каларыт зімы; жывёлы нашага краю-формы, суадносіны частак).
Мэта: выклікаць у дзяцей жаданне адлюстроўваць у малюнку свае ўражанні і ўяўленні. Выхоўваць любоў і павагу да Радзімы
Мінск – сталіца Беларусі
Гарады нібы людзі – у кожнага свой характар, свае рысы, свой твар, звычкі і, канешне, свая гісторыя. Сталіца Беларусі – Мінск, горад утульны і гасцінны, які размешчаны ў цэнтры краіны і з’яўляецца сэрцам Беларусі. Мінск – унікальны горад. Тут мінулае суседнічае з цяперашнім і заўсёды ёсць месца для новых адкрыццяў.
Мінск – горад з багатай гісторыяй. Упершыню ён узгадваецца ў летапісе ў 1067 годзе. На працягу сваёй гісторыі горад не раз перажываў шматлікія войны і страшныя пажары. Мінск неаднаразова практычна знікаў з твару зямлі, але кожны раз, як Фенікс, адраджаўся з пеплу і руін і працягваў жыць.
Сёння Мінск выглядае маладым, хоць з поўным правам можа ганарыцца сваім узростам – бо горад старэйшы за Маскву, Санкт-Пецярбург, Варшаву і Вільнюс. Практычна адбудаваны наноў пасля разбуральнай Другой сусветнай вайны, сёння – гэта горад з шырокімі вуліцамі, вялікімі паркамі, прыгожай архітэктурай і мноствам добрых месцаў для добрага адпачынку. Беларуская сталіца з першага позірку зачароўвае багаццем зеляніны і незвычайнай для вялікага горада колькасцю паркаў і сквераў.
Мінск сёння – сучасны еўрапейскі горад, самы буйны ў краіне. Насельніцтва горада амаль 2 мільёны чалавек і колькасць увесь час павялічваецца. Мінск – буйны эканамічны, спартыўны, адукацыйны і культурны цэнтр рэспублікі. У сталіцы знаходзіцца Акадэмія навук, 14 вышэйшых навучальных устаноў, Лядовыя арэны, а таксама 12 тэатраў і 18 музеяў, дзе захаваныя экспанаты, якія раскрываюць гісторыю беларускага народа, спадчыну культуры і мастацтва Беларусі. Мінск – цэнтр высокіх тэхналогій і машынабудавання, горад, у якім дзейнічаюць аэрапорт, чыгунка, метрапалітэн.
У беларускай сталіцы шмат цікавых і прыгожых месцаў. Галоўныя славутасці Мінска: плошча Перамогі, плошча Незалежнасці, Касцёл святых Сымона і Алены, Траецкае прадмесце, Верхні горад, праспект Незалежнасці… усяго не пералічыць.
Прадмет асаблівага гонару мінчан – Верхні горад. Тут можна палюбавацца пабудовамі каталіцкіх і уніяцкіх манастыроў, гандлёвымі радамі, жылымі будынкамі. І, канешне, палюбавацца маляўнічымі краявідамі Мінска на панарамнай пляцоўцы. Недалёка знаходзіцца і Траецкае прадмесце, куток старога Мінска, які з любоўю ўваскрашалі мінчане. Траецкае прыцягвае турыстаў і гараджан нетаропкай атмасферай пачатку 19 стагоддзя. Тут захаваліся старыя жылыя дамы, у якіх пасля рэканструкцыі размясціліся сувенірныя крамы, кавярні, музеі…
Але на самай справе лепш адзін раз убачыць, чым некалькі разоў прачытаць! Не важна, калі вы прыедзеце ў беларускую сталіцу – летам ці зімой, вясной ці восенню Мінск заўсёды прыме вас сардэчна і абавязкова здзівіць!
Тэма тыдня: «Прыродныя сімвалы Беларусі»(25.01-29.01)
Рэкамендацыі бацькам:
Раскажыце дзецям пра прыродныя сімвалы Беларусі, пакажыце іх на карцінках,у прыродзе.
Бусел заўжды верны Беларусі.
Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца.
Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом - прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех.
Сямейныя пары буслоў неразлучныя. Свой дом будуюць на некалькі гадоў. Людзі прымаюць буслоў як анела-ахоўніка хатняга ачага, як мірны сімвал пастаянства і дабрабыту. Калі на даху дома сяліўся бусел, гэта абяцала багацце і дабрабыт сям'і.
Часцінка любімай старонкі,
Часцінка зямлі - васілёк
Валошка, васілёк. Іх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду і не адну.
Каго не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жытнёвага поля падарожны і міжволі забываецца пра стому.
Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Я.Колас, Я.Купала, А.Куляшоў, М.Танк, П.Броўка, М.Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная.
З часам васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай.
Зубр - пушчанскі гаспадар
Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды.
Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнавення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прыстанішчам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах.
Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.
Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды.
Бясконца можна глядзець на гэтыя сосны...
Сасна - адна з самых старажытных раслін зямлі.
У розныя часы і ў розных народаў сустракаюцца неаднолькавыя сімвалічныя значэнні сасны: вобраз неўміручасці, вобраз нязгаснага жыцця, вобраз нараджэння, сталасці, шчырасці, жыццёвай сілы, урадлівасці, сілы характару, маўчання, адзіноты.
Дзякуючы сваім якасцям сасна сугучна з беларусамі, з рысамі іх характару. А яшчэ беларускі народ паважае і шануе сасну менавіта за яе паўсюднае распаўсюджанне на тэрыторыі Беларусі і шырокае выкарыстанне гэтага дрэва (ствол, кара, ігліца, шышкі, смала) у гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне.
Прытрымліваючыся прымаўкі "Сасна там красна, дзе расла", беларускі народ лічыць яе сваім родным сімвалам.
Расці канюшынка, каб была сытай скацінка
Сярод прыродных сімвалоў канюшына заняла ганаровае месца параўнальна нядаўна, а менавіты з шырокім выкарыстаннем канюшыны як сельскагаспадарчай расліны.
Заняўшы ганаровае месца ў выяве Дзяржаўнага герба, канюшына з'яўляецца яшчэ і прыродным сімвалам нашай краіны.
Канюшына для хатніх жывёл з'яўляецца самым лепшым кормам - сакавітым і салодкім. Цэніцца і мёд, які збіраецца з пылку кветак канюшыны. Мёд з кветак канюшыцны лічыцца самым лепшым із светлых сартоў мёду. Валодаючы гаючымі ўласцівасцямі, ён выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Наші продкі верылі, што канюшына нясе ў сябе вялікую сілу шчасцця, маладосці і прыгажосці. Яе лісцікі збіралі, сушылі і насілі разам з сабой.
Лён сінявокі - сімвал Радзімы, наш беларускі, мілы адзіны
Лён для Беларусі - нацыянальнае багацце. Сёння традыцыя ільняных вышываных ручнікоў беражліва захоўваецца беларусамі. Славіцца Беларусь і сувенірнай прадукцыяй, вырабленай з лёну (лялькі, абярэгі, сурвэткі і інш.).
У знак падзякі і шматвяковай вернасці гэтай культуры беларускі народ увекавечыў кветкі лёну ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь як сімвал пераўтварольнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Шануецца лён і як прыродны сімвал Радзімы.
У народзе існуе павер'е, што сімвалам лён стаў па многіх прычынах: лён з'яўляецца традыцыйнайкультурай Беларусі; блакітны колер вачэй беларусаў асацыіруецца з блакітнымі кветкамі лёну. А яшчэ таму, што лён - гэта ўвасабленне беларусак, такіх жа чыстых і пясчотных, як ільняное белае палатно.
Паказвайце дзецям літары, старайцеся каб яны іх запомнілі;
Паўтарайце парадкавы лік (першы, другі і. г. д.);
Прыдумвайце словы з зададзеным гукам;
Намамюйце разам з дзецьмі прыродныя сімвалы Беларусі.
Зімовыя забавы для ўсёй сям'і
Для дзетак зіма вельмі вясёлая пара! Мабыць, ніякі іншы час года не можа іх парадаваць такой вялікай разнастайнасцю гульняў і забаў на свежым паветры. Зімовыя гульні, безумоўна, ідуць на карысць малышам. Прагулка зімой-гэта часцей за ўсё актыўны і рухомы адпачынак, яна амаль заўсёды звязана з разнастайнымі заняткамі.
Катанне на лыжах.
Ужо ў 3-4 гады вашыя дзеці змогуць катацца і 20, і 30 хвілін запар, скочвацца з маленькіх горак і нават ездзіць на буксіры. Катанне на лыжах здольна прыносіць сапраўднае задавальненне вашаму дзіцяці ўмацоўваючы пры гэтым яго здароўе. У цэлым, гэта найменш бяспечны від зімовых прагулак. Аднак, звярніце ўвагу, можа быць горка, на якой вы збіраецеся катацца, занадта крутая, выбоістая або ледзяністая? Паспрабуйце выключыць усе магчымыя небяспечныя сітуацыі. Зразумела, катацца варта ў паркавай зоне, альбо за горадам, альбо ў тым раёне горада, дзе рух аўтатранспарту адсутнічае.
Катанне на каньках
Калі ваш малы пакахае канькі-гэта на ўсё жыццё! Найбольш прыдатны перыяд для асваення гэтага імклівага і вытанчанага віду спорту – 3-5 гадоў. Катанне на каньках, умацоўвае ступню і галенастоп, таму карысна любому дзіцяці! У ідэале чаравік павінен сядзець шчыльна, калі на ногі дзіцяці надзетыя калготкі і адна пара баваўняных шкарпэтак.
У адрозненне ад лыж, занятак канькамі спалучана з вызначаным рызыкай. Не хадзіце на каток у тыя дні, калі на ім катаецца шмат людзей. Падзення выключыць немагчыма, таму паспрабуйце, каб дзіця было апрануты ў шчыльную вопратку. Не адыходзьце ад малога ні на крок, каб у выпадку неабходнасці падтрымаць яго і пазбегнуць падзенняў.
Катанне на санках.
Каб зіма для маляняці не прайшла дарма, яму абавязкова патрэбен "транспарт" для катання з гор і звычайных прагулак. Гэта могуць быць санкі або ледзянка. У адрозненне ад іншых зімовых забаў, якія звязаны з актыўным рухам, для прагулкі на санках апрануцца трэба цяплей. У апошні час стала распаўсюджана такое зімовае забаўка, як цюбінг. Гэта свайго роду таксама санкі, якія выкарыстоўваюцца для катання з вялікіх і доўгіх спускаў.
Перавозіць дзіця праз дарогу можна толькі ў санках, якія піхаюцца перад сабой. Калі ў іх маецца толькі вяроўка-буксір, то дзіця неабходна выняць. Катацца на санках з горкі непажадана. На цюбінгу магчыма ўзнікненне небяспечных сітуацый па прычыне высокай хуткасці.
Катанне з горкі.
Катанне з ледзяной горкі-адна з любых дзіцячых забаў зімой. Праўда многія малыя да пэўнага ўзросту баяцца катацца на горцы, прыкладна да 3,5-4 гадоў, але калі ўзяць з сабой маму або тату, то не так страшна! Дзеткі гатовыя катацца з горкі да бясконцасці і не хочуць ісці дадому.
Гульні каля дома.
Дзецям зіма тым і добрая, што за забавамі далёка хадзіць не трэба! Дастаткова проста выйсці з дома, удыхнуць свежае марознае паветра і пагуляць у снежкі. Гэта заўсёды выклікае смех і падымае настрой. Зляпіць снегавіка, а яшчэ можна пабудаваць снежны тунэль, або, нават зрабіць цэлы лабірынт! Зрабіць анёла на снезе або проста пакачацца ў гурбе! Варыянтаў чым заняцца мноства. Галоўнае не ленавацца!
(Сімваламі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь).
Бацькам рэкамендуецца:
---- разгледзець герб нашай рэспублікі і расказаць, што на ім намалявана.
--- уважліва паглядзіце на сцяг. Што азначае белы колер? ( Гэта колер чысціні і мудрасці, знак павагі да сваёй Айчыны). Уверсе-шырокая чырвоная паласа. Чырвоны колер-знак адвагі, радасці і шчасця. Унізе-вузкая зялёная палоска. Гэта-сімвал нашай багатай прыроды). А што азначае арнамент, які складаецца з геаметрычных фігур? (Што наш працавіты народ вырошчвае хлеб).
Пагуляць у гульню «Скажы далей".
Мая краіна называецца ... (Беларусь) сталіца нашай краіны - ...(горад Мінск)
Мой пасёлак называецца - ... (Казлоўшчына)
Мой хатні адрас — …
Гульні: "Чаго не стала?» Мэта: навучыць дзяцей ўтвараць назоўнікі роднага склону. "Трэці лішні" мэта: развіваць уменне класіфікаваць прадметы па істотнай прыкмеце. «Карта Беларусі» Мэта: удакладняць і замацоўваць уяўленні дзяцей аб гарадах Беларусі і суседніх краінах;
"Даведайся па апісанні" Мэта: выхоўваць у дзяцей назіральнасць, увагу, умець адрозніваць прыкметы прадмета.
Варта прачытаць дзецям наступныя мастацкія творы:
Бічэль-Загнетава. "Белая Русь", Радзіма", "Наша Радзіма"; А. Вольскі. "Радзіма", "Беларусь-мая Радзіма"; В. Вітка "Бусел"; Н. Гілевіч "Я-беларус" і інш.
Гутарка "Прырода Беларусі".
Расказаць дзецям пра тое, што ў нашых лясах можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У Рэспубліцы створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі. І расказаць: якія жывёлы, расліны, птушкі жывуць у запаведніках і заказніках.
Мэта: фарміраваць уяўленне дзяцей пра прыгажосць прыроды Беларусі, выхоўваць пачуццё гонару за тое, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне.
Маляванне на тэму "Мая Радзіма".
Вучыць маляваць прыроду роднага краю (разнастайныя дрэвы вялікія, маленькія, тоўстыя, тонкія, скрыўленыя - галінкі тоўстыя і тонкія, падбіраць каларыт зімы; жывёлы нашага краю-формы, суадносіны частак).
Гульня-падарожжа :"Мінск-сталіца Беларусі".
Тэма тыдня: "Беларуская народная творчасць» (11.01-16.01)
На гэтым тыдні мы пазнаёмімся з беларускай народнай культурай, будзем вучыцца ўспрымаць прыгожыя прадметы побыту, творы народнага, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Пазнаёмімся з прадметамі побыту, іх назвамі, прызначэннем, з разнастайнымі відамі дэкаратыўнага мастацтва (вырабы з дрэва, гліны, паперы, шыццё, вышыўка, пляценне).
Разгледзім з дзецьмі беларускія народныя цацкі, беларускае адзенне, ручнікі, вырабы з саломкі, гліны і г.д.;
Працягнем пашыраць ўяўленні пра вопратку, яе прызначэнне, дэталі.
Рэкамендацыі бацькам:
1. Размаўляйце з дзіцём на тэмы: «Аб беларускіх народных цацках і гульнях», «Абрадавыя святы і звычаі«,» Які ён –беларускі народ«,» Народная цацка«,» Беларускія народныя святы«,» Беларускія народныя казкі«, " Што такое народная цацка?«.
2. Прачытайце творы мастацкай літаратуры і фальклору: «Возера Нарач», «Пра зязюлю”, апавяданне К. Д. Ушынскага "Як кашуля ў полі вырасла".
3. Разгледзьце нацыянальныя касцюмы ; раскажыце пра народныя промыслы (вязанне , вышыванне, пляценне )
4. Адгадайце ці вывучыце загадкі на беларускай мове:
Не звер, а махнаты, не конь, а з вушамі. (Шапка-вушанка)
Напіўся, наеўся, на агонь усеўся,
Кашу зварыў I нас накарміў. (Гаршочак.)
4. Прачытайце верш:
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азер,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе ўвосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхам старым бярозы
Вызначаюць гожа пуць? (Якуб колас)
Прыгожае, шумнае, чароўнае свята - асабліва любімае дзецьмі. Пра яго яны могуць гаварыць гадзінамі. Добра, калі бацькі праявяць шчырую зацікаўленасць у абмеркаванні дзіцячых фантазій, навагодніх касцюмаў, падарункаў, казачных герояў.
Каб навагоднія святы прайшлі з большай карысцю для развіцця мовы дзіцяці, для пашырэння яго кругагляду, ўзбагачэння ўражаннямі і эмоцыямі бацькам рэкамендуецца:
Расказаць дзіцяці аб тым, якое свята хутка наступіць; аб значэнні Новага года; назваць яго персанажаў.
Звярнуць увагу дзяцей на адрыўны каляндар, на яго апошнія старонкі.
Разгледзець дома навагоднюю ёлку, сумесна з дзіцём яе ўпрыгожыць, расказаць пра ёлачныя цацкі, звярнуць увагу на іх знешні выгляд і матэрыял, з якога яны зроблены, назваць іх, параўнаць па велічыні, колеры.
Паглядзець вялікую ёлку, усталяваную на цэнтральнай плошчы пасёлка, апісаць яе.
Успомніць, хто прыходзіць у госці да дзяцей на свята і прыносіць падарункі.
Сумесна з дзіцем ўспомніць, колькі месяцаў у годзе, і паўтарыць іх назвы.
Скласці апавяданне з асабістага вопыту»Як ўпрыгожваў навагоднюю ёлку".
Дыдактычная гульня «Падбяры прыкмету да прадмета»:
Ёлка (якая?) - …
Свята (якое?) - …
Цацкі (якія?) - …
Дзед Мароз (які?) - …
Снягурка (якая?) - …
Дзеці (якія?) - …
Падарункі (якія?) - …
Пераказаць апавяданне:
Ёлка.
У дзіцячым садзе ёлка. Каля ёлкі стаіць Дзед Мароз, вялікі, сівы, у чырвоным футры, у футравай шапцы, у белых валёнках, з кіем у руцэ. Ён вельмі спадабаўся дзецям. Саша на яго глядзеў, глядзеў, падышоў і крануў. Дзед Мароз заварушыўся, падняў галаву і гучна спытаў:
- Хто мяне разбудзіў?
- Гэта я, Саша.
- Дзякуй, Саша, а то я ледзь свята не праспаў. Прыйшлося б падарункі ў лес везці.
З наступаючым НОВЫМ ГОДАМ!!!
Поспехаў у выхаванні і развіцці вашых дзяцей!
Новы год – самы вясёлы, самае доўгачаканае свята.
Але каб навагоднія святы нічым не азмрочыліся, неабходна памятаць ... Не, не толькі памятаць, а выконваць правілы пажарнай бяспекі.
Ёлку трэба ўсталяваць:
далей ад батарэй ацяплення, каб яна не замінала свабодна хадзіць па пакоі і не засланяла дзверы, якія вядуць у іншыя пакоі.
Вярхушка елкі не павінна ўпірацца ў столь.
Нельга ўпрыгожваць елку (сапраўдную ці штучную) цацкамі, якія лёгка запальваюцца, не варта абкладваць падстаўку пад елкай звычайнай ватай, ўпрыгожваць падпаленымі свечкамі.
Дарэчы, пры гарэнні штучнай елкі вылучаюцца вельмі шкодныя рэчывы. А кропелька палаючага пластыка, патрапіўшы на скуру, пакіне апёк больш глыбокі, чым сапраўдны распалены вугольчык.
Электрычныя гірлянды бяспечныя, калі прайшлі сертыфікацыю і падчас захоўвання на складзе крамы не былі сапсаваныя. Вельмі шмат навагодніх пажараў здараецца з-за кароткага замыкання. Калі вы адчулі пах паленай ізаляцыі, заўважылі іскрэнне або выявілі, што праводка моцна награваюцца або плавяцца, карыстацца такой гірляндай нельга.
- Не купляйце электрагірлянды невядомай вытворчасці, не выкарыстоўвайце самаробныя гірлянды.
- Інструкцыя павінна быць на рускай мове з пералікам усіх небяспечных фактараў.
- Пры выбары гірлянды старайцеся аддаць перавагу менш магутным. Чым меншая магутнасць лямпачак, тым менш створаны імі нагрэў, а значыць - і рызыка ўзгарання.
- Не выкарыстоўвайце адначасова больш трох гірлянд.
- Ніколі не пакідайце гірлянды уключанымі, калі сыходзіце з хаты або кладзецеся спаць.
- Растлумачце дзецям, што электрагірлянды-гэта не цацка: іх не варта чапаць, а тым больш, уключаць і выключаць.
Перад Новым годам усе прылаўкі заваленыя піратэхнічнымі цацкамі. На жаль, нярэдка іх якасць пакідае жадаць лепшага. Таму неабходна памятаць, што ўжыванне піратэхнічных вырабаў можа прывесці не толькі да пажару, але і да сур'ёзных траўмаў. Апёкі ад піратэхнічных цацак бываюць настолькі глыбокімі, што даводзіцца рабіць аперацыю па перасадцы скуры. Нярэдка здараецца, што хлопцы пазбаўляюцца канечнасцяў, у асноўным пальцаў рук. Бывае, што петарды выбухаюць прама ў кішэні.
Каб прадухіліць няшчасны выпадак, неабходна строга выконваць правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі.
Не варта набываць іх на аптовых рынках, у падземных пераходах або электрацягніках.
Нельга выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы з пашкоджаным корпусам або кнотам.
Недапушчальна:
выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы пад нізкімі навесамі і кронамі дрэў,
насіць такія вырабы ў кішэнях,
накіроўваць ракеты і петарды на людзей,
падыходзіць бліжэй, чым на 15 метраў, да запаленым феерверкам,
кідаць петарды пад ногі,
падпальваць кнот, трымаючы яго каля сябе,
выкарыстоўваць піратэхніку пры моцным ветры.
Каб святочныя дні не былі азмрочаныя, выконвайце правілы пажарнай бяспекі.