Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Цікава ведаць

Дата: 31 января 2021 в 10:49
90 просмотров

Мінск – сталіца Беларусі
Гарады нібы людзі – у кожнага свой характар, свае рысы, свой твар, звычкі і, канешне, свая гісторыя. Сталіца Беларусі – Мінск, горад утульны і гасцінны, які размешчаны ў цэнтры краіны і з’яўляецца сэрцам Беларусі. Мінск – унікальны горад. Тут мінулае суседнічае з цяперашнім і заўсёды ёсць месца для новых адкрыццяў.
Мінск – горад з багатай гісторыяй. Упершыню ён узгадваецца ў летапісе ў 1067 годзе. На працягу сваёй гісторыі горад не раз перажываў шматлікія войны і страшныя пажары. Мінск неаднаразова практычна знікаў з твару зямлі, але кожны раз, як Фенікс, адраджаўся з пеплу і руін і працягваў жыць.
Сёння Мінск выглядае маладым, хоць з поўным правам можа ганарыцца сваім узростам – бо горад старэйшы за Маскву, Санкт-Пецярбург, Варшаву і Вільнюс. Практычна адбудаваны наноў пасля разбуральнай Другой сусветнай вайны, сёння – гэта горад з шырокімі вуліцамі, вялікімі паркамі, прыгожай архітэктурай і мноствам добрых месцаў для добрага адпачынку. Беларуская сталіца з першага позірку зачароўвае багаццем зеляніны і незвычайнай для вялікага горада колькасцю паркаў і сквераў.
Мінск сёння – сучасны еўрапейскі горад, самы буйны ў краіне. Насельніцтва горада амаль 2 мільёны чалавек і колькасць увесь час павялічваецца. Мінск – буйны эканамічны, спартыўны, адукацыйны і культурны цэнтр рэспублікі. У сталіцы знаходзіцца Акадэмія навук, 14 вышэйшых навучальных устаноў, Лядовыя арэны, а таксама 12 тэатраў і 18 музеяў, дзе захаваныя экспанаты, якія раскрываюць гісторыю беларускага народа, спадчыну культуры і мастацтва Беларусі. Мінск – цэнтр высокіх тэхналогій і машынабудавання, горад, у якім дзейнічаюць аэрапорт, чыгунка, метрапалітэн.
У беларускай сталіцы шмат цікавых і прыгожых месцаў. Галоўныя славутасці Мінска: плошча Перамогі, плошча Незалежнасці, Касцёл святых Сымона і Алены, Траецкае прадмесце, Верхні горад, праспект Незалежнасці… усяго не пералічыць.
Прадмет асаблівага гонару мінчан – Верхні горад. Тут можна палюбавацца пабудовамі каталіцкіх і уніяцкіх манастыроў, гандлёвымі радамі, жылымі будынкамі. І, канешне, палюбавацца маляўнічымі краявідамі Мінска на панарамнай пляцоўцы. Недалёка знаходзіцца і Траецкае прадмесце, куток старога Мінска, які з любоўю ўваскрашалі мінчане. Траецкае прыцягвае турыстаў і гараджан нетаропкай атмасферай пачатку 19 стагоддзя. Тут захаваліся старыя жылыя дамы, у якіх пасля рэканструкцыі размясціліся сувенірныя крамы, кавярні, музеі…
Але на самай справе лепш адзін раз убачыць, чым некалькі разоў прачытаць! Не важна, калі вы прыедзеце ў беларускую сталіцу – летам ці зімой, вясной ці восенню Мінск заўсёды прыме вас сардэчна і абавязкова здзівіць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.