Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня "Правілы бяспечных паводзін у прыродзе" з 21.12.2020 г. па 24.12.2020 г.

Дата: 20 декабря 2020 в 20:37
194 просмотра

 "Правілы бяспечных паводзін у прыродзе (на вадаеме, у лесе, улетку, узімку)" 

Прагулка ў лес - гэта вельмі добры адпачынак, які умацоўвае здароўе, знаёміць дзіця з роднай прыродай. Але ёсць некаторыя правілы, з якімі дарослыя павінны абавязкова азнаёміць дзіцяці, так як лес можа ўтойваць у сабе небяспеку.

  • Раскажыце дзіцяці аб атрутных грыбах і раслінах, якія растуць у лесе, на палях і лугах.
  • Растлумачце, што трэба быць асцярожнымі і нельга спрабаваць усё запар (ягады травінкі). Для замацавання ведаў карысна выкарыстоўваць настольныя гульні-класіфікацыі, адпаведны наглядны матэрыял, а ў летні сезон падчас прагулкі ў лес паказаць атрутныя расліны і грыбы «у жывую».
  • Нагадвайце дзіцяці, што яму ні ў якім разе нельга хадзіць па лесе аднаму, трэба трымацца заўсёды побач з бацькамі.

Але што рабіць, калі дзіця чымсьці захапілася і не заўважыла, як заблудзілася? Растлумачце дзіцяці, што не трэба паддавацца паніцы і бегчы, куды вочы глядзяць. Як толькі страціў бацькоў, варта крычаць гучней, каб можна было знайсці адзін аднаго па голасе, і заставацца на месцы. Малы павінен цвёрда ведаць, што яго абавязкова будуць шукаць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.