Тэма тыдня: "Рэспубліка Беларусь. Мінск-сталіца. Азнаямленне з дзяржаўнымі сімваламі"(18.01-22.01)
(Сімваламі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь).
Бацькам рэкамендуецца:
---- разгледзець герб нашай рэспублікі і расказаць, што на ім намалявана.
--- уважліва паглядзіце на сцяг. Што азначае белы колер? ( Гэта колер чысціні і мудрасці, знак павагі да сваёй Айчыны). Уверсе-шырокая чырвоная паласа. Чырвоны колер-знак адвагі, радасці і шчасця. Унізе-вузкая зялёная палоска. Гэта-сімвал нашай багатай прыроды). А што азначае арнамент, які складаецца з геаметрычных фігур? (Што наш працавіты народ вырошчвае хлеб).
Пагуляць у гульню «Скажы далей".
Мая краіна называецца ... (Беларусь) сталіца нашай краіны - ...(горад Мінск)
Мой пасёлак называецца - ... (Казлоўшчына)
Мой хатні адрас — …
Гульні: "Чаго не стала?» Мэта: навучыць дзяцей ўтвараць назоўнікі роднага склону. "Трэці лішні" мэта: развіваць уменне класіфікаваць прадметы па істотнай прыкмеце. «Карта Беларусі» Мэта: удакладняць і замацоўваць уяўленні дзяцей аб гарадах Беларусі і суседніх краінах;
"Даведайся па апісанні" Мэта: выхоўваць у дзяцей назіральнасць, увагу, умець адрозніваць прыкметы прадмета.
Варта прачытаць дзецям наступныя мастацкія творы:
Бічэль-Загнетава. "Белая Русь", Радзіма", "Наша Радзіма"; А. Вольскі. "Радзіма", "Беларусь-мая Радзіма"; В. Вітка "Бусел"; Н. Гілевіч "Я-беларус" і інш.
Гутарка "Прырода Беларусі".
Расказаць дзецям пра тое, што ў нашых лясах можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У Рэспубліцы створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі. І расказаць: якія жывёлы, расліны, птушкі жывуць у запаведніках і заказніках.
Мэта: фарміраваць уяўленне дзяцей пра прыгажосць прыроды Беларусі, выхоўваць пачуццё гонару за тое, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне.
Маляванне на тэму "Мая Радзіма".
Вучыць маляваць прыроду роднага краю (разнастайныя дрэвы вялікія, маленькія, тоўстыя, тонкія, скрыўленыя - галінкі тоўстыя і тонкія, падбіраць каларыт зімы; жывёлы нашага краю-формы, суадносіны частак).
Гульня-падарожжа :"Мінск-сталіца Беларусі".