Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Садавіна"

Дата: 9 октября 2017 в 21:49, Обновлено 11 октября 2017 в 08:41
Автор: Рожко К. И.
516 просмотров

На гэтым тыдні мы будзем фарміраваць уменне пазнаваць, называць і адрозніваць садавіну па знешніх прыкметах. Фарміраваць веды аб тым, як і дзе яны растуць; фарміраваць спасобнасць да абагульнення суадносіць прадмет да ілюстрацыі. Развіваць разуменне абагульняючага слова "садавіна". Замацоўваць веды колеру, формы, развіваць увагу, памяць.

Паважаныя бацькі!

Для таго, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял, Вам рэкамендуецца:

Заданне 1.

Разгледзець дома з дзецьмі  садавіну: яблык, груш;

- растлумачыць, што ўсё гэта можна назваць адным словам «садавіна»;

- звярніце ўвагу на наступныя прыкметы садавіны: колер, форму, густ; па магчымасці расказаць і паказаць дзіцяці, дзе і як растуць садавіна (у садзе, на дрэве, на кусце), што з іх можна прыгатаваць.

Заданне 2.Разгледзець карцінкі з выявай садавіны.

Заданне 3. Пагуляйце з дзецьмі у дыдактычныя гульні:

«Пакажы і назаві» (прапануйце дзіцяці назваць садавіну, якія ёсць дома).

«Вызначы па гусце» (пачастуйце дзіця садавінай і спытаеце, які на смак?).

«Раскладзі па велічыні (вялікі, сярэдні, маленькі)» (прапануйце дзіцяці раскласці садавіну ў большай або змяншальным парадку).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.