Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Вуліца. Дарога. Святлафор»

Дата: 15 января 2023 в 11:36, Обновлено 31 января 2023 в 23:50
Автор: Синяк Ю. С.
73 просмотра

З 16.01 па  20.01 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Вуліца. Дарога. Святлафор»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей навыкі паводзін, якія спрыяюць захаванню жыцця і здароўя; уяўленні пра колеры святлафора; пешаходны пераход "зебра", дарожны знак "Пешаходны пераход"; уменне выконваць правілы бяспечных паводзін на дарозе. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Каляровыя гаражы», «Падбяры колы да аўтобуса», «Хто чым кіруе?» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Па дарозе з дзіцячага сада або падчас прагулкі, звернеце ўвагу дзіцяці на дарожныя знакі, растлумачце іх значэнне;

2. Пагутарыце з дзіцем аб неабходнасці захавання правілаў дарожнага руху. Дапамажыце дзіцяці запомніць некаторыя правілы;

3. Падчас перасоўвання па вуліцы і пераходзячы яе не парушайце правілы дарожнага руху, т. к. дзіця ў наступстве будзе капіяваць вашы паводзіны.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня  «Трэці лішні»

Самалёт, аўтобус, грузавік.

Верталёт, карабель, самалёт.

Лодка, карабель, цягнік...

Дыдактычная гульня «Лятае? Плавае? Едзе?»

Самалёт- лятае,

Карабель- плавае,

Цягник- едзе...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.