Тэма тыдня: «Наша цела»
З 31.10 па 04.11 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень "Наша цела"
На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць: уяўленні дзіцяці пра сябе і іншых (адрозніваць сваю палавую прыналежнасць (Я дзяўчынка; Я хлопчык), ідэнтыфікаваць сябе з прадстаўнікамі свайго полу (мужчынскага, жаночага) і г. д.); уменне адрозніваць часткі цела чалавека (галава, рукі, ногі, жывот, спіна, пальцы), часткі твару чалавека (нос, рот, вочы, вушы, шчокі) і іх функцыі; уяўленні пра патрэбнасці чалавека ў свежым паветры, чыстай вадзе, здаровым харчаванні, цяпле і г. д. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Знайдзі і пакажы», «Чым адрозьніваюцца?», «Хто уважлівы» і інш.
Паважаныя бацькі!
Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:
1. Разгледзьце з дзіцем сябе ў люстэрку. Назавіце разам часткі цела (галава, рукі, ногі, жывот, спіна, пальцы, тулава), часткі твару чалавека (нос, рот, вочы, вушы, шчокі).
2. Паглядзіце разам фатаграфіі ў фотаальбоме (як я рос, бацькі ў дзяцінстве, старэйшыя дзеці). Адзначце з дзіцем, што чалавек з узростам мяняецца.
3. Разгледзьце сумесна з дзецьмі далоні мамы, таты, дзіцяці, намалюйце з дзецьмі працу на тэму «далонькі нашай сям'і».
Пагуляйце разам з вашым дзіцём:
Гульня "Скажы ласкава"
Рука-ручка, палец-пальчык, нага-ножка калені-каленкі, спіна-спінка, жывот-жывоцік, вочы-вочкі, нос-носік, рот-раток, вуха-вушка, шыя-шыйка, брыво-броўка...
Гульня "Падумай і адкажы"
- Чым мы ходзім? (нагамі)
- Чым мы глядзім? (вочкамі)
- Чым мы слухаем? (вушамі)
- Чым мы працуем? (рукамі)
- Чым мы пляскаем? (далонямі)
- Чым мы думаем? (галавой)
- Чым мы нюхаем? (носам) ...
ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!