Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Наша цела»

Дата: 30 октября 2022 в 22:00
Автор: Синяк Ю. С.
78 просмотров

З 31.10 па  04.11 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  "Наша цела"

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць: уяўленні дзіцяці пра сябе і іншых (адрозніваць сваю палавую прыналежнасць (Я дзяўчынка; Я хлопчык), ідэнтыфікаваць сябе з прадстаўнікамі свайго полу (мужчынскага, жаночага) і г. д.); уменне адрозніваць часткі цела чалавека (галава, рукі, ногі, жывот, спіна, пальцы), часткі   твару чалавека (нос, рот, вочы, вушы, шчокі) і іх функцыі; уяўленні пра патрэбнасці чалавека ў свежым паветры, чыстай вадзе, здаровым харчаванні, цяпле і г. д. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Знайдзі і пакажы», «Чым адрозьніваюцца?», «Хто уважлівы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзьце з дзіцем сябе ў люстэрку. Назавіце разам часткі цела (галава, рукі, ногі, жывот, спіна, пальцы, тулава), часткі   твару чалавека (нос, рот, вочы, вушы, шчокі).

2. Паглядзіце разам фатаграфіі ў фотаальбоме (як я рос, бацькі ў дзяцінстве, старэйшыя дзеці). Адзначце з дзіцем, што чалавек з узростам мяняецца.

3. Разгледзьце сумесна з дзецьмі далоні мамы, таты, дзіцяці, намалюйце з дзецьмі працу на тэму «далонькі нашай сям'і».

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

   Гульня  "Скажы ласкава"

Рука-ручка, палец-пальчык, нага-ножка калені-каленкі, спіна-спінка, жывот-жывоцік, вочы-вочкі, нос-носік, рот-раток, вуха-вушка,  шыя-шыйка, брыво-броўка...

Гульня "Падумай і адкажы"

- Чым мы ходзім? (нагамі)

- Чым мы глядзім? (вочкамі)

- Чым мы слухаем? (вушамі)

- Чым мы працуем? (рукамі)

- Чым мы пляскаем? (далонямі)

- Чым мы думаем? (галавой)

- Чым мы нюхаем? (носам) ...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.