Тэма тыдня: «Садавіна і агародніна. Здаровае харчаванне»
З 11.09 па 15.09 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень
«Садавіна і агародніна. Здаровае харчаванне»
На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем працягваць фарміраваць у дзяцей: II малодшая: уменне адрозніваць расліны агарода і сада, іх часткі і плады па адметных прыметах (афарбоўка, велічыня, смак, форма лісця, кветак, сцябла і г. д.); сярэдняя група: уяўленні пра будову раслін: у дрэў адзін ствол, тоўстыя і тонкія галінкі, лісце, кветкі, плады; кусты маюць некалькі тонкіх ствалоў, галінкі, лісце, кветкі, плады, яны ніжэйшыя за дрэвы; расліны маюць пад зямлёй карані; уменне расказваць пра сваё здароўе: пра здароўе трэба клапаціцца (есці прадукты, карысныя для здароўя). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні: «Знайдзі што назаву», «Парныя карцінкі», «Цудоўны мяшочак» і інш.
Паважаныя бацькі!
Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:
-Разглядзіце дома з дзіцем натуральную агароднину і садавіну; растлумачце, што ўсё гэта можна назваць адным словам "агародніна" і "садавіна";
-Звернеце увагу на наступныя прыкметы агародніны і садавіны: смак, колер, форма;
-Прыгатуеце сумесна з дзіцем любую страву з агародніны і садавіны;
-Раскажаце дзіцяці якую карысць прыносіць агародніна і садавіна чалавеку.
Пагуляйце разам з вашым дзіцём:
Дыдактычная гульня «Чацвёрты лішні»
Пакажыце дзіцяці 4 прадмета (памідор, агурок, морква, груша) адзін з іх з'яўляецца лішнім. Дзіця павінна паказаць на яго і паспрабаваць растлумачыць свой выбар.
Дыдактычная гульня «Назаві колер»
Морква (якая?) - аранжавая;
Памидор (які?) - чырвоны;
Капуста (якая?) - зялёная; і г.д.
Дыдактычная гульня «Вясёлы повар».
Вы кідаеце дзіцяці мяч і кажаце, з чаго трэба прыгатаваць страву.
Катлеты з бульбы - бульбяныя катлеты;
Сок з морквы - маркоўны сок;
Салат з бурака - бурачны салат;
Суп з гароха - ....
ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!