Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Расліны ўчастка дзіцячага сада»

Дата: 25 июня 2023 в 23:07
Автор: Синяк Ю. С.
73 просмотра

З 26.06 па 30.06 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Расліны ўчастка дзіцячага сада»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем працягваць фарміраваць у дзяцей уменне пазнаваць па вонкавым выглядзе і назве расліны ў працэсе назіранняў: агародніна (агурок, капуста, бурак..), дрэвы бліжэйшага акружэння (елка, бяроза, сасна), жыццёвую форму раслін (дрэва, куст, трава), квітнеючыя расліны на ўчастку (дзьмухавец, рамонка); часткі расліны (кветка, лісток)(I малодшая); уменне адрозніваць і называць расліны: дрэвы (елка, бяроза, сасна); кусты (бэз); дэкаратыўныя кветкі (аксаміткі); расліны агарода (цыбуля, бабы, гарох, агуркі, бурак); паказваць і называць адметныя прыметы дрэў, кустоў і траў (дрэва высокае, мае адзін ствол, куст мае некалькі сцёблаў (ствалоў), яны танчэйшыя, чым ствалы ў дрэва, трава нізкая, зялёная)(II малодшая). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Што робіць расліна?», «Якой расліны не стала?», «Раз, два, тры- наперад выходзь!» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разглядзіце расліны вашага ўчастка і іх часткі. 
2. Пазнаёміце дзіця з назвамі раслін вашага участка.
3. Замацуйце ў слоўніку абагульняючыя паняцці "расліны, дрэвы, кусты, кветкі, агародніна".

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня «Падбяры прыкмету да прадмета»

Лісце (якое?) - доўгае, кароткае, тоўстае, зялёнае, шурпатае...

Водар (які?) - рэзкі, моцны, слабы, салодкі, духмяны, духмяны, свежы...

Сцябло (якое?) - ...

Дыдактычная гульня «Адзін - шмат»

Ліст - лісце.

Кветка - кветкі.

корань - карані...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.