Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Прыродны матэрыял (гульні з пяском і вадой)»

Дата: 19 июня 2023 в 01:14
Автор: Синяк Ю. С.
47 просмотров

З 19.06 па 23.06 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Прыродны матэрыял (гульні з пяском і вадой)»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем працягваць фарміраваць у дзяцей уяўленні пра ўласцівасці аб’ектаў нежывой прыроды (пясок сухі, вільготны, жоўты; вада халодная, цёплая); спосабы дзеяння з імі (пясок насыпаюць, перасыпаюць, рассыпаюць, збіраюць, лепяць; ваду льюць, наліваюць, пераліваюць, разліваюць); уменні пазнаваць і называць аб’екты нежывой прыроды: пясок, вада(I малодшая); уменне выяўляць уласцівасці прыродных матэрыялаў падчас гульняў, эксперыментавання (пясок сыпучы, з вільготнага пяску можна ляпіць; вада льецца, прасочваецца, у ёй прадметы плаваюць або тонуць, некаторыя прадметы ў ёй раствараюцца)(II малодшая). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні: «Знайдзі што назаву», «Жывая і нежывая прырода», «Цудоўны мяшочак» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1.Звярнеце увагу дзяцей на з'явы і ўласцівасці нежывой прыроды (пясок, вада), жывёлы прыцягваюць дзяцей сваёй рухомасцю, а нежывая прырода не рухомая, таму дзеці дашкольнага веку не звяртаюць на яе увагі;

2. Раскажаце дзіцяці можна зрабіць з пяску;

3. Дадзіце дзіцяці магчымасць эксперыментаваць з нежывой прыродай у хатніх умовах;

4. Прыдумайце з дзецьмі сумесныя гульні з пяском, вадой.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня «Чацвёрты лішні»

Камень, гліна, вада, рамонак.

Цюльпан, пясок, васілёк, рамонак.

Стол, шафа, стул, гліна...

Дыдактычная гульня «Які, якая, якое?» 

-Камень які?- цвёрды, цяжкі...

-Пясок які? - сыпкі, сухі, вільготны...

-Вада якая?-...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.