Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Лета»

Дата: 4 июня 2023 в 23:06
Автор: Синяк Ю. С.
47 просмотров

З 05.06 па 09.06 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Лета»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей элементарныя ўяўленні пра поры года (лета) на аснове ўяўленняў пра характэрныя дзеянні дзяцей у гэтыя адрэзкі часу, яркія і характэрныя праяўленні жывой і нежывой прыроды(I малодшая); уменне адрозніваць поры года (лета) на аснове яркіх праяўленняў нежывой прыроды (лета – паветра становіцца цёплым, сонца свеціць ярка, бываюць навальніцы, дажджы, зямля і вада цёплыя)(II малодшая). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Калі гэта бывае?», «Бывае - не бывае», «Скончы прапанову» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Пагаворыце з дзіцем аб тым, якая пара года наступіла;

2. Падчас прагулак з дзіцем паназірайце за летнімі зменамі ў прыродзе;

3. На прагулцы звярніце увагу на тое, як апрануты людзі.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня "Адзін - шмат" 

Адна хмарка - шмат хмарак.

Адна кветка- шмат кветак.

Адзін матылёк- шмат ...

Дыдактычная гульня  «Які? Якая? Якое?»

Лета (якое?) - цёплае, доўгачаканае і г.д.
Сонейка (якое?) - ...
Дзень (які?) - ...
Дрэва (якое?) - ...
Трава (якая?) - ...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.