«Уласцівасці і якасці матэрыялаў (дрэва, шкло, тканіна, папера)»
З 29.05 па 02.06 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень
«Уласцівасці і якасці матэрыялаў (дрэва, шкло, тканіна, папера)»
На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уяўленні пра пра матэрыялы, з якіх зроблены прадметы (папера, тканіна, шкло, дрэва); уменне называць колер, форму, велічыню, уласцівасці матэрыялаў (мяккі, калючы, цёплы, халодны), прадметаў(I малодшая); уменне: вызначаць якасці і ўласцівасці матэрыялаў, з якіх зроблены прадметы (якасці – мяккі, цвёрды, празрысты, матавы; уласцівасці – рвецца, камечыцца, ламаецца, намакае, тоне, расцягваецца); адрозніваць прадметы па матэрыяле (дрэва, шкло, тканіна, папера)(II малодшая). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні: «Раскладзі ў скрыначкі», «Чым быў, чым стаў», «Цудоўны мяшочак» і інш.
Паважаныя бацькі!
Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:
1. Разгледзіце дома прадметы, зробленыя з паперы, дрэва, шкла, тканіны. Разбярэцеся з дзіцем, чым падобныя ці не падобныя гэтыя прадметы. Раскажаце, з чаго яны зроблены і для чаго прызначаны. (У адзін дзень разглядайце прадметы з аднаго матэрыялу)
2. Практычным шляхам вызначыце якасці і ўласцівасці матэрыялу: дрэва - цвёрдае, непразрыстае, цёплае; не ламаецца, не гнецца, не рвецца, не рэжацца, не камечацца, можа гарэць; папера - непразрыстая, гладкая, цёплая; ірвецца, мнецца, рэжацца, змакае і гарыць; шкло - празрыстае, гладкае, халоднае, далікатнае; не мнецца, не рвецца, не рэжацца, не гарыць, б'ецца; тканіна- цёплая, мяккая; ірвецца, мнецца, рэжацца, змакае і гарыць.
Пагуляйце разам з вашым дзіцём:
Дыдактычная гульня «Працягні правільна»
- Шкло празрыстае, а дрэва…. (непразрыстае);
- Шкло халоднае, а тканіна …. (цёплая);
- Дрэва не тоне, а шкло... (тоне);
- Папера лёгкая, а дрэва… (цяжкае);
- Тканіна мяккая, а шкло... (цвёрдае); і г. д.
Дыдактычная гульня «Знайдзі і назаві»
Разгледзьце з дзецьмі карцінкі, прапануйце дзецям знайсці дамы і назваць прадметы з дрэва, тканіны, шкла, паперы.
ШКЛО
ДРЭВА
ТКАНІНА І ПАПЕРА
ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!