Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Мэбля»

Дата: 9 мая 2023 в 00:31, Обновлено 15 мая 2023 в 00:52
Автор: Синяк Ю. С.
48 просмотров

З 10.05 па 13.05 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Мэбля»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменне пазнаваць і называць прадметы ўжытку (мэбля); вызначаць з дапамогай дарослага будову прадметаў рукатворнага свету: дэталі, часткі прадметаў(I); цікавасць да разнастайнасці навакольных прадметаў (задаваць пытанні, звязаныя з пазнаннем рукатворнага свету, выкарыстоўваць у маўленні абагульняльныя паняцці назваў прадметаў (мэбля)); прызначэнне частак і дэталей мэблі (паліцы шафы для таго, каб складваць адзенне, дзверцы шафы – каб зачыняць)(II). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні: «Наш пакой»,  «Адзін – многа», «Што змянілася» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разглядзіце разам з дзіцем хатнюю мэблю, прызначаную для спальні, сталовай, кухні;

2. Назавеце мэблю, яе асобныя часткі, вонкавыя прыкметы (колер, форму, матэрыял, з якога яна выраблена);

3. Растлумачыце дзіцяці прызначэнне мэблі, розных яе відаў;

4. Разглядзіце мэблю ў ілюстрацыях часопісаў, кніг.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня  «Адзін - шмат»

-крэсла- крэслы,

-стол- сталы,

-ложак- ложкі, і г.д.

Дыдактычная гульня «Назаві, які…»

Шафа зробленая з дрэва, яна-…драўляная;

Ложак зроблены з жалеза, ён-…жалезны;

Крэсла зробленая з пластмасы, яно- …пластмасавае;...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.