Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Насякомыя»

Дата: 1 мая 2023 в 23:48, Обновлено 2 мая 2023 в 00:17
Автор: Синяк Ю. С.
43 просмотра

З 02.05 па 05.05 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Насякомыя»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменне пазнаваць і называць насякомых ў працэсе назіранняў і на малюнках (матылёк, жук і інш.)(I); уменне адрозніваць і называць насякомых (матылёк, божая кароўка, муха, пчала, камар)(II). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні: «Знайдзі насякомае, якое пакажу», «Чый сілуэт?», «Як іх назваць?» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1.Спытаеце дзіця, якая зараз пара года, якія змены адбыліся ў прыродзе, у жыцці насякомых;

2. Пагутарце з дзіцем аб насякомых;

3. У парку, у скверы разглядзіце жука, божую кароўку, матылька, гусеніцу, мурашкі, пчалу, стракозу, коніка і муху;

4.Разглядзіце часткі цела насякомых (галаву, грудзі, брушка, ногі, крылы, вусікі);

5. Раскажаце дзіцяці, якую карысць прыносяць насякомыя чалавеку, навучыце яго беражліваму стаўленню да прыроды.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня  «Адзін - шмат»

-Матылёк- матылькі,

-насякомае- насякомыя,

-жук- жукі, і г.д.

Дыдактычная гульня «Чацвёрты лішні» 

-Камар, шпак, жук, пчала; (шпак лішні, бо шпак гэта птушка, а усе астатнія насякомыя)

-Пеўнік, качка, гусак, муха; і г.д.

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.