Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Дзікія жывёлы і іх дзіцяняты»

Дата: 2 апреля 2023 в 00:04, Обновлено 3 апреля 2023 в 00:25
Автор: Синяк Ю. С.
113 просмотров

З 03.04 па 07.04 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Дзікія жывёлы і іх дзіцяняты»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменне адрозніваць і называць дзікіх жывёл і іх дзіцянят (ліса, заяц, мядзведзь, воўк, вожык і інш.). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні: «Што змянілася?», «Чый сілуэт?», «Як іх назваць?» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзіце з дзіцем ілюстрацыі з выявай звяроў нашых лясоў (ілюстрацыі зайца, вавёркі, ваўка, мядзведзя, вожыка, лісы, аленя), адзначыце іх знешнія прыкметы;

2. Раскажаце аб тым, дзе дзікія жывёлы жывуць, чым сілкуюцца;

3. Замацуеце ў слоўнікавым запасе дзіцяці назвы звяроў і іх дзіцянят.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня «Падбяры прыкметы»

Воўк (які?) – шэры, злы…

Ліса (якая?) – рудая, хітрая…

Вожык (які?) —  маленькі, калючы…

Дыдактычная гульня «У каго - хто?»

У вавёркі — ваверчаня, ваверчаняты,

у зайчыхі — зайчаня, зайчаняты, 

у лісы — лісяня, лісяняты,

у мядзведзіцы —  мядзведзяня, мядзведзяняты...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.