Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Дрэвы. Лес»

Дата: 19 марта 2023 в 23:22
Автор: Синяк Ю. С.
60 просмотров

З 20.03 па 24.03 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Дрэвы. Лес»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменне адрозніваць і называць дрэвы (елка, бяроза, дуб, сасна). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Што робіць расліна?», «Добра гэта ці не?», «Знайдзі і пакажы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзіце з дзіцем на прагулцы розныя віды дрэў, адзначыце асаблівасці будовы (ствол, галіны, лісце, плады і г.д.).

2. Разгледзіце разам з дзіцем карцінкі. Пазнаёміце яго з назвамі дрэў. Замацуеце ў слоўніку абагульняючае слова - дрэвы.

3. Растлумачыце, што дрэвы бываюць ліставыя і іглічныя. У лісцяных дрэў - лісце на галінках, у іглічных - ігліца на галінах.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня "Адзін - шмат" 

Ліст - лісце.

іголка - ...

бяроза - ...

галінка - ...

дрэва - ...

Дыдактычная гульня "Ёсць - не"

Пень - няма пня

дрэва – …

іголка – …

ліст – … 

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.