Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Кветкі»

Дата: 12 марта 2023 в 23:00, Обновлено 2 апреля 2023 в 23:45
Автор: Синяк Ю. С.
55 просмотров

З 06.03 па 10.03 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Кветкі»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уяўленні пра спосабы догляду (паліў, праполка, пасадка) за раслінамі, для таго каб яны раслі, адчувалі сябе добра, былі прыгожыя, каб у іх было зялёнае сакавітае лісце, пругкае сцябло; уменне адрозніваць і называць расліны дэкаратыўныя кветкі (календула (наготкі), цюльпан, нарцыс, аксаміткі, настурка); квітнеючыя расліны на ўчастку (дзьмухавец, рамонак, васілёк). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Што робіць расліна?», «Якой расліны не стала?», «Знайдзі і пакажы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разглядзіце кветкі і іх часткі: кветка, сцябло, ліст, корань (на карцінках, ілюстрацыях і ў прыродзе). Звернеце увагу на колер і пах (водар) кветак.
2. Растлумачыце дзецям, што такое луг і сад, іх адрозненне і падабенства.
3. Раскажаце, што ёсць кветкі, якія растуць у садзе (садовыя, дэкаратыўныя кветкі): календула (наготкі), цюльпан, нарцыс, аксаміткі, настурка…. Ёсць кветкі, якія растуць на палянках (палявыя): дзьмухавец, рамонак, васілёк, пралеска…

4. Растлумачыце, што палявыя і лугавыя кветкі вырастаюць самі, іх не гадуе чалавек. І ёсць кветкі садовыя, пакаёвыя, якіх трэба даглядаць.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня «Падбяры прыкмету да прадмета»

Лісце (якое?) - доўгае, кароткае, тоўстае, зялёнае, шурпатае...

Водар (які?) - рэзкі, моцны, слабы, салодкі, духмяны, духмяны, свежы...

Сцябло (якое?) - ...

Дыдактычная гульня "Адзін - шмат" 

Ліст - лісце.

Кветка - кветкі.

корань - карані...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.