Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Мой настрой»

Дата: 19 февраля 2023 в 23:34
Автор: Синяк Ю. С.
84 просмотра

З 20.02 па  24.02 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Мой настрой»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменне заўважаць эмацыянальныя станы дарослых і аднагодкаў (радасць, сум, гнеў); праяўляць да іх спачуванне; адрозніваць эмацыянальны стан аднагодка і дарослага (радасць, сум, здзіўленне, страх, крыўда); праяўляць клопат, спагаду да людзей, якія акружаюць (пагладзіць па галаве, абняць аднагодка, якога трэба суцешыць, пытацца ў аднагодкаў і дарослых пра іх эмацыянальны стан, перадаваць характэрныя асаблівасці свайго эмацыянальнага стану і стану людзей, якія акружаюць, мімікай, жэстамі, позай). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Чакаем гасцей», «Жылі-былі», «Небяспечныя і бяспечныя прадметы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзьце з дзіцем ілюстрацыі з рознымі сітуацыямі. Спытаеце ў яго якія пачуцці адчуваюць персанажы на малюнках?

2. Паспрабуйце разам з дзіцем адлюстраваць розныя эмоцыі гледзячы ў люстэрка.

3. Пагаворыце з дзіцем пра тое як можна падняць настрой другім.

4. Намалюйце з дзіцем колер сваёй эмоціі.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня «Ветліва-няветліва»

Павітацца пры сустрэчы - (ветліва)

Штурхнуць, не папрасіўшы прабачэння-  (няветліва)

Дапамагчы падняцца, падняць ўпала рэч –…

Сказаць дзякуй і калі ласка - …

Павярнуцца спіной да суразмоўцы - …

Сказаць ласкавае, добрае слова - …

Дыдактычная гульня «Скончы прапановы»

Зайчык спалохаўся і ...  (уцёк, схаваўся).

Каця пакрыўдзілася і ...  (заплакала).

Каця ўбачыла смешны мульцік і ... (засмяялася).

У Каці забралі цацку і яна ... (раззлавалася, заплакала)....

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.