Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Дом у якім мы жывём»

Дата: 12 февраля 2023 в 22:02
Автор: Синяк Ю. С.
67 просмотров

З 13.02 па  17.02 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень

«Дом у якім мы жывём»

На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменне вызначаць з дапамогай дарослага будову прадметаў рукатворнага свету: дэталі, часткі прадметаў (дом- дах, сцены, вокны, дзверы, падлога); уяўленні пра: прадметы, якія палягчаюць працу і побыт людзей (пыласос дапамагае хутка зрабіць уборку, мікрахвалевая печ – разагрэць ежу і г.д.); спосабы арыенціроўкі ў бліжэйшым акружэнні. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Чакаем гасцей», «Жылі-былі», «Небяспечныя і бяспечныя прадметы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Пагутарыце з дзіцем аб памяшканнях у вашай кватэры (дома), іх прызначэнні. Звярніце ўвагу дзіцяці на прадметы, бытавыя электрапрыборы, якія палягчаюць працу і побыт людзей; на прадметы, якія ствараюць у вашым доме ўтульнасць. 

2. Падчас сумеснай прагулкі па горадзе разгледзець з дзіцем жылыя дамы, звярнуўшы ўвагу на тое, што дамы бываюць розныя: аднапавярховыя і шматпавярховыя, каменныя і драўляныя. Ўважліва разгледзець свой дом, апішыце яго.

3. Паутарыце з дзіцём асноўныя правіла бяспекі пры знаходжанні дома.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня  «Якія бываюць дамы»

Дом з дрэва - ... (драўляны),

дом з цэглы -...,

дом з каменя - …

Дыдактычная гульня «Назаві ласкава»

Акно - акенца.

Сцяна - сценка, сценачка.

Дзверы - дзверцы.

Балкон - балкончык...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.