Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Канікулы. Каляды"

Дата: 2 января 2023 в 19:25
Автор: Синяк Ю. С.
43 просмотра

З 03.01 па  06.01 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Канікулы. Каляды»

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уяўленні пра свята Каляды, пра яго асаблівасці, як яго святкуюць. Будзем папаўняць слоўнікавы запас новымі словамі: Каляды. Пагаворым аб тым, што за свята Каляды, што схавана пад снегам, што зайчык робіць зімой. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Снег добра і дрэнна», «Калі гэта бывае?», «Знайдзі снегавіка» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Раскажаце дзіцяці аб тым, якое свята хутка настане; аб значэнні Каляд;

2. Разам з дзіцём паглядзице мультфільмы з каляднымі гісторыямі.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня  «Якія цацкі?»

Чырвоны шарык, залатая зорка...

Дыдактычная гульня «Хто (што) на ёлцы, хто (што) пад ёлкай?»

Шышкі - ...на ёлцы

грыбы - …пад ёлкай

вавёрка- … на ёлцы

заяц - … пад ёлкай

птушка - ... на ёлцы

вожык - ... пад ёлкай...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.