Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Зіма"

Дата: 11 декабря 2022 в 22:05, Обновлено 4 января 2023 в 22:37
Автор: Синяк Ю. С.
70 просмотров

З 12.12 па  16.12 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Зіма»

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей элементарныя ўяўленні пра зіму на аснове ўяўленняў пра характэрныя дзеянні дзяцей у гэтыя адрэзкі часу, яркія і характэрныя праяўленні жывой і нежывой прыроды (зіма – паветра халоднае, зямля і вада замярзаюць, сонца свеціць мала і не грэе, кароткі дзень, мароз, снег). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Цудоўны мяшочак», «Калі гэта бывае?», «Бывае - не бывае» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Пагаварыце з дзіцем аб тым, якая пара года наступіла;

2. Падчас прагулак з дзіцем паназірайце за зімовымі зменамі ў прыродзе;

3. Дапамажыце дзіцяці запомніць прыкметы зімы:

-Зямля пакрыта снегам, а рэкі і азёры лёдам.
-Стала холадна, марозна.
-Часта ідзе снег.
-Людзі сталі апранацца цяплей.
-Дзеці і дарослыя катаюцца на лыжах, каньках, санках, гуляюць у снежкі.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Дыдактычная гульня  «Які? Якая?»

Зіма (якая?)  марозная, снежная…

Снег (які?) - белы, мяккі, чысты, лёгкі, пухнаты, халодны...

Сняжынкі (якія?) - белыя, лёгкія, узорныя, прыгожыя, халодныя...

Лёд (які?) - гладкі, бліскучы, халодны, цвёрды...

Дыдактычная гульня «Хто (што) на ёлцы, хто (што) пад ёлкай?»

Шышкі - ...на ёлцы

грыбы - …пад ёлкай

вавёрка- … на ёлцы

заяц - … пад ёлкай

птушка - ... на ёлцы

вожык - ... пад ёлкай...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.