Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: “Праца прадаўца. Прадукты харчавання”

Дата: 4 декабря 2022 в 20:35, Обновлено 4 января 2023 в 22:37
Автор: Синяк Ю. С.
65 просмотров

З 05.12 па  09.12 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Праца прадаўца. Прадукты харчавання»

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей уменні пазнаваць і называць прадметы патрэбныя прадащцу каб працаваць (каса, фартух, тавар, прадукты); уменні пазнаваць і называць людзей розных прафесій (прадавец), расказваць пра іх працу; праяўляць клопат, спагаду да людзей, якія акружаюць. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Цудоўны мяшочак», "Хто тут быў і што забыў?", "Прафесія. Каму што патрэбна для працы" і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Раскажыце дзіцяці што робіць прадавец, аб месцы яго працы і прыладах працы;

2. Пагаварыце з дзіцем пра тое, якія магазіны бываюць (хлебны, малочны, мясны і г.д);

3. Схадзіце з дзіцем у магазін;

4. Раскажыце аб карысных і шкодных для здароўя прадуктах.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Гульня "Што дзе прадаецца?"

У мэблевай краме прадаюць - мэблю; у цацачным- цацкі, у малочным…, у мясным…, у рыбным…, у хлебным…, у абутковым…

Гульня «Падбяры прыкмету»

Рыба (якая?)- марская, рачная, жывая, слізкая, смажаная, салёная, сушаная…
Торт (які?)…
Малако (якое?)…
Каўбаса (якая?)…

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.