Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Праца кухара»

Дата: 27 ноября 2022 в 20:19
Автор: Синяк Ю. С.
56 просмотров

З 28.11 па  02.12 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Праца кухара»

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць: у дзяцей уменні пазнаваць і называць прадметы патрэбныя кухару каб працаваць (посуд, кухонная пліта, фартух, Кухарскі каўпак); пазнаваць і называць людзей розных прафесій (кухар), расказваць пра іх працу; праяўляць клопат, спагаду да людзей, якія акружаюць З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Цудоўны мяшочак», "Хто тут быў і што забыў?", "Прафесія. Каму што патрэбна для працы"і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Раскажаце аб карыснай і шкоднай для здароўя ежы; аб месцы працы кухара, аб працы і прыладах працы кухара.
2. Разглядзіце з дзіцем наяўныя дома прадукты харчавання. Раскажыце, з якіх прадуктаў рыхтуюцца вашы стравы хатняй кухні.
3. Прыгатуеце сумесна любімую страву вашага дзіцяці.
4. Разам з дзіцем адкажаце на пытанні:
-Для чаго патрэбна ежа?
-Хто рыхтуе ежу?
-З чаго гатуюць тую ці іншую страву?
-Дзе бяруць прадукты?

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Гульня "Падбяры дзеянні"

Кашу-вараць,

малако-п'юць,

катлеты-смажаць...

Гульня «Падбяры прыкмету»

Агурок (які?)- доўгі, кароткі, зялёны, свежы, салёны…
Пюрэ (якое?)- бульбяное, гарачае, смачнае, салёнае…
Рыба (якая?)- марская, рачная, жывая, слізкая, смажаная, салёная, сушаная…
Торт (які?)…
Малако (якое?)…
Каўбаса (якая?)…

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.