Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Посуд»

Дата: 20 ноября 2022 в 20:58
Автор: Синяк Ю. С.
108 просмотров

З 21.11 па  25.11 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  «Посуд»

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць у дзяцей: уменне пазнаваць і называць прадметы ўжытку (посуд); з дапамогай дарослага засвойваць іх прызначэнне; цікавасць да разнастайнасці навакольных прадметаў (задаваць пытанні, звязаныя з пазнаннем рукатворнага свету, выкарыстоўваць у маўленні абагульняльныя паняцці назваў прадметаў і інш.).  З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Цудоўны мяшочак», «Знайдзі такі прадмет», «Пакажы, што назаву»  і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзіце з дзіцем посуд, які ёсць у вас дома. Замацуеце назвы посуду: каструля, патэльня, чайнік, талерка, кубак, лыжка, нож. Пагутарыце з дзіцем аб тым, для чаго патрэбен посуд: «Гэта кубак - з яго п'юць; гэта патэльня- на ёй смажаць» і т.п. пакажыце, што посуд бывае металічны, шкляны, фарфоравы;

2. Звярнеце ўвагу на некаторыя часткі посуду: носік, ручка, вечка;

3. Пазнаёміце дзіця з паняццямі «чайны посуд», «сталовы посуд», «кухонны посуд». 

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Гульня "Скажы правільна"

У рондалі ...(вараць), на патэльні ... (смажаць), з кубка ... (п'юць), нажом ... (рэжуць), з чайніка ... (наліваюць ), у цукарніцу... (насыпают цукар)...

Гульня"Адзін-шмат"

Не адзін кубак, а шмат... (кубкаў),

не адзін нож, а шмат ... (нажоў),

не адзін відэлец, а шмат ...(відэльцаў),

не адна лыжка, а шмат ... (лыжак),

не адзін чайнік, а шмат ... (чайнікаў ),  і г. д.

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.