Тэма тыдня: «Праца дарослых (лекар, медсястра)»
З 14.11 па 18.11 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Праца дарослых (лекар, медсястра)»
На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць: у дзяцей уменні пазнаваць і называць прадметы патрэбныя лекару каб працаваць (укол, таблеткі, лекі, градуснік, бінт, мазь, пластыр); людзей розных прафесій (лекар, медсястра), расказваць пра іх працу; праяўляць клопат, спагаду да людзей, якія акружаюць. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Цудоўны мяшочак», «Знайдзі такі прадмет», «Пакажы, што назаву» і інш.
Паважаныя бацькі!
Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:
1. Пагутарыце з дзіцем на тэму «Навошта людзям патрэбен лекар».
Гутарка аб лекары:
-Што на ім апранута? (белы халат або спецыяльная форма, шапачка)
-Што за прыбор на шыі? (фанендаскоп)
-Што знаходзіцца ў валізцы? (лекі, ін'екцыі, бінты і інш.)
-Як лекар павінен ставіцца да людзей? (уважліва, з клопатам і павагай)
-Чым жа займаецца лекар на працы? (лечыць людзей, выпісвае рэцэпты лекаў, дае парады)
-Для чаго неабходны градуснік, шпатэль? (вымяраць тэмпературу цела, аглядаць горла)
2. Раскажыце дзіцяці аб сваёй прафесіі (дзе вы працуеце, што робіце, якую карысць прыносіць ваша праца людзям, калі ёсць магчымасць, адвядзіце дзіцяці на месца сваёй працы.)
3. Пагуляйце ў сюжэтна-ралевую гульню «Палечым ляльку».
Пагуляйце разам з вашым дзіцём:
Гульня "Чацвёрты лішні"
- бінты, расчоска, лекі, градуснік (тлумачым дзіцяці: лішняя расчоска- гэта прадмет гігіены, а ўсе астатнія прадметы – абсталяванне лекара);
- расчоска, мыла, лекі, насоўка ....
Гульня "Падумай і адкажы"
- Чым мы памераем тэмпературу? (градуснікам)
- Чым мы аглядзім горла? (шпатэлям)
- Чым мы памажам царапіну? (маззю)
- Чым мы будзем лячыць ляльку? (лекамі)...
ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!