Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Прадметы гігіены»

Дата: 7 ноября 2022 в 22:41, Обновлено 14 ноября 2022 в 23:18
Автор: Синяк Ю. С.
57 просмотров

З 08.11 па  11.11 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  "Прадметы гігіены"

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем будзем фарміраваць: у дзяцей уменні пазнаваць і называць прадметы ўжытку (мыла, ручнік для рук, расчоска, насоўка); заўважаць вынікі выканання гігіенічных працэдур (Я чысты; Я прыгожы); уяўленні аб функцыях прадметаў асабістай гігіены (мыла –   для ачышчэння   рук,   ручнік – для выцірання рук/ног, расчоска – для прычэсвання валасоў); уменне выконваць культурна-гігіенічныя працэдуры (умыванне рук, твару); карыстацца прадметамі асабістай гігіены (мыла, ручнік для рук/ног, асабістая расчоска, зубная шчотка, зубная паста, шклянка для паласкання рота, насоўка). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Знайдзі і пакажы», «Чым адрозьніваюцца?», «Хто уважлівы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Пагаворыце з дзіцёмаб прадметах асабістай гігіены. Растлумачце, што яны так называюцца, таму што чалавек іх выкарыстоўвае для чысціні свайго цела. Падчас правядзення гігіенічных працэдур выразна прамаўляеце самі, а потым хай дзіця паўтарае іх назвы: мыла, ручнік для рук/ног, расчоска, насоўка, зубная паста, зубная шчотка.

2. Параўнайце дарослую і дзіцячую зубныя шчоткі. Чым яны адрозніваюцца?

3. Прачытайце казку К. Чукоўскага «Мойдодыр»; верш А. Барто «Девочка чумазая».

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

Гульня "Чацвёрты лішні"

- мыла, ручнік, рукі, расчоска(тлумачым дзіцяці: лішнія рукі- гэта часткі цела, а ўсе астатнія прадметы – прадметы асабістай гігіены);

- рука, нос, насоўка, вочы....

Гульня "Падумай і адкажы"

- Чым мы мыем рукі? (мылам)

- Чым мы расчосваем валасы? (расчоскай)

- Чым мы выціраем нос? (насавічком)

- Чым мы выціраем рукі? (ручніком для рук)...

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.