Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Абутак»

Дата: 23 октября 2022 в 22:55, Обновлено 23 октября 2022 в 23:18
Автор: Синяк Ю. С.
125 просмотров

З 17.10 па  21.10 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  "Абутак"

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем працягнем фарміраваць уменне пазнаваць і называць прадметы ўжытку (абутак); адрозніваць прадметы, зробленыя рукамі чалавека (абутак). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Даведайся сваю вопратку», «Збяры ляльку на прагулку», «Хто уважлівы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзьце з дзіцем дома абутак. 

2. Раскажыце дзіцяці: Навошта патрэбна абутак? Які бывае абутак.

3. Пагутарыце пра тое, які абутак носяць восенню, чаму восенню абуваць цёплы абутак.

4.Дапамажыце дзіцяці засвоіць значэнне абагульняючага слова "абутак".

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

   Гульня "Падбяры пару"

Лялька раскідала ўвесь свой абутак, дапамажы ёй знайсці пару.

 

Гульня "Чацвёрты лішні"

- майка, шорты, сандалі, куртка (тлумачым дзіцяці: лішнія сандалі- гэта абутак, а ўсе астатнія прадметы – адзенне)

- тапкі, чаравікі, шалік, боты....

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.