Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Адзенне»

Дата: 17 октября 2022 в 22:34
Автор: Синяк Ю. С.
64 просмотра

З 17.10 па  21.10 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  "Адзенне"

  На гэтым тыдні мы з задавальненнем працягнем фарміраваць уменне пазнаваць і называць прадметы ўжытку (адзенне); адрозніваць прадметы, зробленыя рукамі чалавека (адзенне). З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Даведайся сваю вопратку», «Збяры ляльку на прагулку», «Хто уважлівы» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

1. Разгледзьце з дзіцем дома вопратку. Патрэніруйцеся ў вымаўленні слоў паліто, плашч, куртка, спадніца, штаны, кофта і г.д. растлумачце, што ўсё гэта – адзенне.

2. Звярніце ўвагу на некаторыя часткі адзення: рукавы, кішэні, каўнер, гузікі.

3. Пагутарыце пра тое, якую вопратку носяць восенню, чаму восенню цёпла апранаюцца.

4.Разгледзьце ў кнігах або часопісах карцінкі "адзення", патрэніруйцеся з дзецьмі над паслядоўнасцю апранання.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

   Гульня "Чаго многа ў краме?"

У краме многа ... куртак, пальчатак, спадніц, штаноў, рукавіц і г.д.

  Гульня " Чый, чыя, чыё, чые?"

Шалік (чый?)- мамін, татаў,... ;

Шапка (чыя?)- цяціна, дзядзіна ... ;

Паліто (чыё?)- бабуліна, дзядуліна ... ;

Пальчаткі (чые?)- маміны, бабуліны ... .

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.