Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Цацкі"

Дата: 11 сентября 2022 в 04:18, Обновлено 12 сентября 2022 в 04:57
Автор: Синяк Ю. С.
47 просмотров

З 12.09 па  16.09 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  "Цацкі"

На гэтым тыдні мы з задавальненнем працягнем замацоўваць уменне пазнаваць і называць прадметы ўжытку (цацкі); з дапамогай дарослага засвойваць іх прызначэнне; адрозніваць спосабы дзеянняў з прадметамі; цікавасць да разнастайнасці навакольных прадметаў (выкарыстоўваць у маўленні абагульняльныя паняцці назваў прадметаў "цацкі") . З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Збяры шарыкі», «Прынясі цацку», «Цудоўны мяшочак» і інш.

Паважаныя бацькі!

  Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

-Спытайцеся у дзіцяці пра яго любімую цацку, як яна называецца, чаму дзіця любіць гэту цацку;

-Пагаварыце з дзіцем аб тым якая цацкі у вас ёсць дома; 

-Раскажыце дзецям аб цацках з якімі вы гулялі калі былі малыя.

Пагуляйце разам з вашым дзіцём:

"Чацвёрты лішні"  

 Пакажыце дзіцяці 4 прадмета (лялька, машынка, мяч, венік) адзін з іх з'яўляецца лішнім. Дзіця павінна паказаць на яго паспрабаваць растлумачыць свой выбар.

"Што знікла"

 Размесціце 3 цацкі па адной лініі. Пакажыце кожную цацку дзіцяці, назавіце яе. Скажыце дзіцяці ўважліва паглядзець на ўсе цацкі, а потым адвярнуцца. У гэты час, вы хаваеце адну з цацак, а калі маляня павернецца, ён павінен сказаць якая цацка знікла.

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.