Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Мае любімыя цацкі"

Дата: 7 августа 2022 в 23:13
Автор: Синяк Ю. С.
77 просмотров

З 08.08 па  12.08 у  групе рэалізуецца тэматычны тыдзень  "Мае любімыя цацкі"

На гэтым тыдні мы з задавальненнем працягнем пашыраць ўяўленні  аб разнастайнасці цацак, іх частках, матэрыяле, з якога яны зроблены; паназіраем за гульнямі старэйшых дзяцей; паразглядаем новыя цацкі. З цікавасцю пагуляем у дыдактычныя гульні «Цудоўны мяшочак», «Збяры пірамідку», «Збяры цацку» і інш.

Паважаныя бацькі!

Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым, акуратным, калі:

 - Пагаварыце з дзіцем аб тым якая цацкі у вас ёсць дома, з чаго яны зроблены;

 -Спытайцеся у дзіцяці пра яго любімую цацку, з чаго яна зроблена, як называецца, чаму дзіця любіць гэту цацку.

 Пагуляйце ў гульні:

"Чацвёрты лішні"  

 Пакажыце дзіцяці 4 прадмета (лялька, машынка, мяч, венік) адзін з іх з'яўляецца лішнім. Дзіця павінна паказаць на яго паспрабаваць растлумачыць свой выбар.

"Што знікла"

 Размесціце 3 цацкі па адной лініі. Пакажыце кожную цацку дзіцяці, назавіце яе. Скажыце дзіцяці ўважліва паглядзець на ўсе цацкі, а потым адвярнуцца. У гэты час, вы хаваеце адну з цацак, а калі маляня павернецца, ён павінен сказаць якая цацка знікла.

ЖАДАЮ ПОСПЕХАЎ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.