Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Мая дружная сям'я" з 01.02 па 05.02

Дата: 31 января 2022 в 20:38
93 просмотра

                                                                           Паважаныя бацькі!

          У групе рэалізуецца тэматычнаы тыдзень:  "Мая дружная сям’я» з 01.02 па 05.02

 Вы дапаможаце свайму дзіцяці стаць больш дапытлівым, развітым і паспяховым:

 1. Растлумачце дзіцяці: што такое сям'я? (калі людзі жывуць разам, любяць адзін аднаго, клапоцяцца адзін пра аднаго, дапамагаюць адзін аднаму).

2. Раскажыце дзіцяці, што вы некалі былі маленькай і прапануйце дзіцяці разгледзець сямейныя фатаграфіі. - Дайце дзіцяці магчымасць самастойна разгледзець фатаграфіі. - Задайце пытанне, паказваючы па чарзе на малюнак кожнага члена сям'і: хто гэта? Спытайце ў дзіцяці, як завуць яго маму, тату, бабулю, дзядулю, брата або сястру (калі такія маюцца). Прапануйце дзіцяці расказаць, якая мама? (Добрая, прыгожая.) Які тата? (Высокі, строгі, прыгожы.)- Якая бабуля? (Старэнькая, добрая.) і г. д.

3. Раскажыце дзіцяці аб сваім дзяцінстве: «Сям'я наша была вельмі дружная. Мы любілі праводзіць разам увесь вольны час. Мы гулялі ў розныя гульні. Давай, я цябе навучу гульні ў якую я любіла гуляць, калі была маленькай".

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.