Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Мэбля" з 08.11 па 12.11

Дата: 9 ноября 2021 в 13:57
123 просмотра

                    У групе рэалізуецца тэматычны тыдзень “Мэбля” з 08.11. па 12.11

На гэтым тыдні будзем пашыраць веды дзяцей аб мэблі, фарміраваць абагульняючае паняцце “Мэбля”; будзем вучыцца называць дэталі мэблі (у шафы дзверы); будзем карыстацца прадметамі мэбліў адпаведнасці з яе прызначэннем.На прагулцы паназіраем за зменай надвор’я. Пагаворым на тэмы: “Як трэба паводзіць сябе за сталом?”, “Кватэра ў якой мы жывём”. Пагуляем у дыдактычныя гульні: “Чаго не хапае?”, “Пакладзём ляльку спаць”, “Магазін мэблі”.

Прапануем вам разам з дзецьмі:

разгледзець з дзіцём хатнюю мэблю, прызначаную для спальні, сталовай, кухні; назваць мэблю і яе асобныя часткі (вечка, ножка, ручка, падлакотнік, спінка, дзверцы), знешнія прыкметы (колер, форму), матэрыял, з якога яна выраблена; растлумачыць дзіцяці прызначэнне мэблі, розных яе відаў; разгледзець на ілюстрацыях розную мэблю: розныя віды сталоў (Круглы, квадратны, авальны; пісьмовы; кухонны, абедзенны, часопісны), шафа (кніжная, адзежная, шафа для посуду), вялікія і маленькія крэслы, табурэткі; разгледзець мэблю ў лялечным кутку; папрасіце дзіця адказаць на пытанні: для чаго патрэбна мэбля (крэсла, стол, канапа, ложак, шафа); для чаго патрэбен пісьмовы стол, абедзенны; што робяць за сталом; якая мэбля патрэбна для кухні, спальні; колькі ножак ля стала; з чаго зроблены стол; якой формы вечка у стала; чым адрозніваецца крэсла ад табурэткі, крэслы; разам з дзіцем схадзіць на экскурсію ў мэблевую краму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.