Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Дрэвы, кветкі" з 20.09 па 24.09

Дата: 21 сентября 2021 в 20:06, Обновлено 22 сентября 2021 в 09:49
182 просмотра

З 20.09 па 24.09 у групе рэалізуецца тэматычны тыдзень «Дрэвы, кветкі»

На гэтым тыдні мы пазнаёмімся з дрэвамі і кветкамі бліжэйшага акружэння, умовамі для іх росту і развіцця, будзем развіваць пазнавальную цікавасць да навакольнай прыроды, выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да кветак. Пагуляем у дыдактычныя гульні: «Чароўны мяшочак», «Што змянілася», пачытаем верш «Рабінка» Яўгена Крупенька. На прагулцы паназіраем за дрэвамі і кветкамі, пагуляем у рухомыя гульні: «Зайка шэранькі сядзіць», «Бяжы да мяне», «Бягом па дарожцы».

       Прапаную вам разам з дзецьмі:

Паказаць дзіцяці розныя віды дрэў, адзначыць асаблівасці (ствол, голле, лісце (іголкі). Разгледзьце малюнкі з выявай дрэў, кветак. Падчас прагулкі прапануйце дзецям параўнаць елку і бярозу, нахіліце галінку дрэва, каб яны маглі разгледзець лісце, пачапаць. Паназірайце разам з дзецьмі за кветкамі ў вазе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.