Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: " Уласцівасці і якасці матэрыялаў" (22. 04- 26. 04)

Дата: 21 апреля 2019 в 15:45, Обновлено 21 апреля 2019 в 15:58
316 просмотров

Рэкамендуем бацькам паэксперыментаваць разам з дзецьмі.
"Якія прадметы могуць плаваць?". Мэта: даць дзецям уяўленне аб плавучасці прадметаў, аб тым, што плавучасць залежыць ад памеру прадмета і яго цяжару.
"Таямнічыя малюнкі". Мэта: паказаць дзецям, што навакольныя прадметы мяняюць колер, калі паглядзець на іх праз каляровае шкло.
"Усе ўбачым, усё даведаемся". Мэта: пазнаёміць з прыборам-памочнікам-лупай, яе прызначэннем
"Сонечныя зайчыкі". Мэта: навучыць разумець прычыну ўзнікнення сонечных зайчыкаў, навучыць пускаць сонечныя зайчыкі (адлюстроўваць святло люстэркам).
"Тканіна бывае розная". Мэта: развіваць уменне выяўляць ўласцівасці тканіны: мяккая, не рвецца, камечыцца, можна рэзаць нажніцамі.
"Папера-якая яна" мэта: развіваць уменне выяўляць ўласцівасці паперы: мяккая, рвецца, гарыць, нетрывалая, намакае, плавае, можна рэзаць.
"Уласцівасці драўніны" Мэта: пашыраць уяўленне дзяцей аб тым, што дрэва можна пілаваць, габляваць, забіваць у яго цвікі, Яно гарыць, выпраменьвае цяпло, яно не празрыстае.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.