Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Вясна" ( 8.04-12.04)

Дата: 7 апреля 2019 в 13:25, Обновлено 7 апреля 2019 в 13:42
363 просмотра

Рэкамендацыі бацькам.

Тэма " Вясна»

Бацькам рэкамендуецца:

• пагаварыць з дзіцём аб тым, якая пара года наступіла;

* падчас прагулкі звярнуць увагу на змены, якія адбываюцца ў жывой і нежывой прыродзе вясной; паназіраць за тым, як змянілася надвор'е: стала цяплей ці халадней, дзень стаў даўжэй або карацей; ўспомніць пра тое, як паводзяць сябе лясныя звяры і птушкі вясной, якія змены адбываюцца з дрэвамі і кустамі, раслінамі, аб вопратцы людзей; расказаць дзіцяці аб вясновых палявых працах;

Граматычная гульня «Назаві ласкава " (словаўтварэнне з дапамогай памяншальна-ласкальных суфіксаў): сонца – сонейка, ручай – ручаёк, лужына – лужынка, праталіны – проталінка і г. д.

Ход гульні: "я назаву вясновае слова, а ты назаві яго ласкава".

Граматычная гульня " Назаві, які?» (утварэнне адносных прыметнікаў):

Дзень вясной (які?)– вясновы.

Дзень з сонцам (які?)– ....

Дзень у сакавіку (які?)– ....

Надвор'е ў красавіку (якое?) -....

Дыдактычная гульня "Падбяры прадмет, падбяры дзеянне".

Ход гульні: "Прыдумай, пра што кажуць: вясновы- (дзень, кветка, месяц і г. д «)

вясновы.… — , вясновае -...., вясновы.— ,

раставаць., бегчы., распускацца.- , з'яўляцца -,

зелянець.- , прылятаць.- , квітнець -…

Праслухаць аповяд і пераказаць па пытаннях.

Надыходзіць цёплая вясна. Ярчэй свеціць сонейка. Пачалі раставаць снег і ледзяшы. На дрэвах брыняюць пупышкі. Хутка з выраю прыляцяць птушкі. Яны будуць віць гнёзды.

1. Прачытаць аповяд.

2. Прапанаваць дзіцяці адказаць на пытанні:

Які час года надыходзіць? Як свеціць сонейка? Што брыняе на дрэвах? Хто хутка прыляціць з цёплых краін? Што будуць рабіць птушкі?

3. Растлумачыць дзіцяці значэнне словазлучэнняў: брыняюць пупышкіі, цёплыя краіны, віць гняздо.

4. Прапанаваць дзіцяці выразна расказацьі гэты аповяд.

Намаляваць малюнак "Вясна".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.