Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: «Транспарт» (11.03- 15.03)

Дата: 10 марта 2019 в 14:29, Обновлено 10 марта 2019 в 14:34
466 просмотров

На гэтым тыдні мы будзем фарміраваць уяўленні дзяцей пра транспартныя сродкі, іх будову, прызначэнне,пра найпрасцейшыя працоўныя працэсы (на прыкладзе працы вадзіцеля).
Рэкамендацыі бацькам:
Паназірайце на вуліцы за рухам рознага транспарта;
Для замацавання ведаў аб транспарце задайце наступныя пытанні: якія машыны пеавозяць грузы? Людзей? На які колер светлафора можна пераходзіць вуліцу?
Пагаварыце з дзецьмі на такія тэмы: "Для чаго нам транспарт", "Мы з табой пешаходы", "На якім транспарце ты ездіў", дзе замацоўвайце веды аб праезжай частцы і правілах дарожнага руху. Гуляйце ў дыдактычныя гульні: "Лятае, ездзіць, плавае", "Што лішняе?", сюжетна - ролевую гульню "Вуліца”
Пачытайце казку “Зайкава хатка”. Заахвочвайце дзяцей да яе пераказу,стымулюйце жаданне абыгрываць нескладаныя сцэнкі .
Узбагачайце слоўнік дзяцей назвамі транспарта

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.