Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Здароўе" (18.02.-22.02)

Дата: 16 февраля 2019 в 19:21, Обновлено 16 февраля 2019 в 19:29
247 просмотров

Бацькам рэкамендуецца:
• Дарагія дарослыя! Вашаму дзіцяці як паветра неабходны рэжым дня, разумна складзены, адпаведны ўзроставым асаблівасцям. Тое, што дзіця прывыкае есці ў адзін і той жа час, спаць, актыўна дзейнічаць, стварае спрыяльныя ўмовы для яго ўсебаковага развіцця.
• Пасля зарадкі дзіцяці неабходна прымаць водныя працэдуры (гартавацца вадой). Пачынаць трэба з самых простых працэдур: мыцця, абціранне.
• Узяць дзіця з сабой у краму за прадуктамі, удакладніць якія прадукты шкодныя для нашага здароўя, а якія карысныя.
• Расказаць і паказаць, як трэба клапаціцца аб сваіх зубах.
• Перад сняданкам даць дзіцяці выпіць шклянку фруктовага або агародніннага соку. Выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы страў прадукты, багатыя мінераламі і мікраэлементамі, лёгкімі вугляводамі, вітамінамі.
• Забяспечваць дзіця адзеннем з натуральных валокнаў, каб яно спрыяла правільнаму дыханню і цеплаабмену.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.