Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Праца повара" (03.12-07.12)

Дата: 1 декабря 2018 в 17:40, Обновлено 2 декабря 2018 в 11:27
357 просмотров

Бацькам рэкамендуецца:
1. разгледзець разам з дзіцем посуд — кухонны, чайны, сталовы;
2. замацаваць з дзіцем назвы прадметаў і словы, якія вызначаюць іх прызначэнне;
3. паказаць дзіцяці прадукты, з якіх рыхтуецца ежа;
4. замацаваць назвы абедзенных страў (боршч, суп, каша і т.д.), назвы прадуктаў, а таксама словы, якія абазначаюць спосабы прыгатавання ежы. Пры гэтым варта спытаць у дзіцяці: "што рыхтуюць з мяса? бульбы? капусты? З чаго рыхтуюць вінегрэт?"Затым неабходна высветліць, які ён ведае посуд (кухонны, сталовы, чайны);
5. паказаць, дзе дома захоўваецца посуд (у шафе, у буфеце, у стале);
6. разгледзець посуд, растлумачыць, што посуд бывае двух відаў: у якім рыхтуюць ежу і з якога ядуць;
7.параўнаць посуд (вялікія лыжкі і маленькія, дробныя талеркі і глыбокія...), звярнуўшы ўвагу на тое, што посуд можа біцца;
8. у якасці экскурсіі зводзіць дзіцяці ў краму, дзе прадаюць посуд.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.