Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тэма тыдня: "Залатая восень".

Дата: 30 сентября 2018 в 21:32
373 просмотра

На гэтым тыдні тэма нашых заняткаў — ≪Залатая восень≫. Мы з дзецьмі пагутарым аб восеньскіх зменах у прыродзе.
Восеньская прырода дае багаты матэрыял для сумесных з дзецьмі назіранняў. Падчас прагулкі па восеньскай вуліцы, парку, лесе звяртайце ўвагу дзяцей на восеньскія змены ў прыродзе: успомніце разам з дзецьмі аб змене пораў года, паўтарыце назвы пораў года .
Халодны вецер, на небе хмары, часта ідзе дождж. У вёсцы прыбіраюць на захоўванне гародніну. Птушкі адлятаюць у цёплыя краіны. Дзень становіцца карацей. Лістота на дрэвах становіцца жоўтай, чырвонай, аранжавай і абсыпаецца.
Лісце на дрэвах мяняюць свой колер-улетку яны былі зялёныя, а цяпер сталі жоўтымі, чырвонымі, аранжавымі; хутка лісце ападзе — пачнецца лістапад.
Менш становіцца насякомых - не чуваць конікаў, не відаць стракоз, матылькоў. Можна растлумачыць дзецям, што яны рыхтуюцца да зімы, да халадоў: яны хаваюцца ў шчыліны дамоў, пад кару дрэў і засынаюць на ўсю зіму да наступнай вясны.
Можна цяпер лёгка адказаць на пытанне дзяцей, чаму ад нас ляцяць птушкі восенню. Улетку дзеці мелі магчымасць назіраць, як птушкі ганяліся за камарамі, мухамі, матылькамі. Але цяпер насякомых стала менш-дзеці гэта бачаць самі.
Таму птушкі павінны ляцець, каб не загінуць ад голаду. Яны ляцяць у вырай, дзе нават у зімовы час цёпла і няма недахопу ў ежы. Але вясной птушкі вернуцца зноў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.